19 красавiка 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Сахара можа цалкам «пазелянець» праз сто гадоў

15
Навукоўцы: Сахара можа цалкам «пазелянець» праз сто гадоў

Глабальнае пацяпленне можа выклікаць сапраўды радыкальныя перабудовы клімату.

Ускраіны і сухія рэгіёны Сахары могуць у наступныя сто гадоў пазелянець і ператварыцца ў саванну ў выніку імклівага павышэння ўзроўню ападкаў, звязанага з глабальным пацяпленнем

Пра гэта заяўляюць кліматолагі ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Earth System Dynamics, піша ca-news.org.

"Глабальнае пацяпленне можа выклікаць сапраўды радыкальныя перабудовы клімату. У большасці рэгіёнаў свету яно выклікае сушу і зніжае ўраджайнасць аграрных культур, але ў сухім Сахелі, на ўскраіне Сахары, яно, наадварот, палепшыць сітуацыю з доступам да вады і зробіць яго прыдатным для жывёлагадоўлі і сельскай гаспадаркі", - распавёў Якаб Шэвэ (Jacob Schewe) з Інстытута кліматалагічны даследаванняў у Патсдаме (Нямеччына).

Пустэльня Сахара не заўсёды была пакрытая пяскамі. У параўнальна нядаўняй мінуўшчыне - 10 тысяч гадоў і прыкладна 30-50 тысяч гадоў таму - яна з’яўлялася гіганцкай зялёнай раўнінай, пакрытай травяністымі раслінамі і хмызнякамі. Зялёная Сахара, як мяркуюць сёння антраполагі, дапамагла нашым продкам пакінуць Афрыку і распаўсюдзіцца па ўсёй Зямлі, паведамляе РІА Навіны.

За апошнія некалькі мільёнаў гадоў, як распавядае Шэвэ, Сахара некалькі разоў зелянела і ператваралася зноў у пустэльню, змяняючы аблічча разам з ваганнямі клімату Зямлі, спароджанымі як флуктуацыямі ва ўзроўні СО2 у атмасфэры, так і рознымі геалагічнымі працэсамі.

Сёння клімат змяняецца гэтак жа хутка, як у тыя часы, калі Сахара ператваралася ў саванну або ў пустэльню, што прымусіла Шэвэ і ягонага калегу Андэрса Левэрмана (Anders Levermann) праверыць, як будзе выглядаць пустэльня і яе паўднёвыя ўскраіны, так званы Сахель, у наступныя сто гадоў.

Для гэтага навукоўцы стварылі 30 розных кліматычных мадэляў, якія ўлічвалі змены цыркуляцыі плыняў у акіяне і вятроў ў атмасфэры над Афрыкай пры далейшым павышэнні сярэднегадавых тэмператур.

Прыкладна траціна мадэляў паказвае, што Сахара будзе атрымліваць на 40-300% больш ападкаў пад 2100 год, прычым павышэнне адбудзецца амаль вокамгненна, даслоўна за пяць гадоў або менш, пасля пераходу кліматычнай сістэмы праз пэўны тэмпературны парог. У выніку тэрыторыя Чада, Нігера, Маўрытаніі, Малі і шмат якіх іншых пустэльных краін Афрыкі пакрыецца саваннай або джунглямі і будзе атрымліваць столькі ж ападкаў, як краіны трапічнай Афрыкі.

Прычынай змен стане глабальнае пацяпленне, якое паўплывае на характар руху мусонаў ля берагоў Афрыкі і ссуне іх у бок Сахеля і ўсёй Сахары ў цэлым. Акрамя таго, рост тэмпературы справакуе больш хуткае выпарэнне вод Атлантыкі, што ўзмоцніць мусоны і прымусіць іх пераносіць больш вільгаці ў бок кантынента. Гэта, у сваю чаргу, павысіць розніцу ў тэмпературах паміж сухазем’ем ды акіянам і прымусіць вятры рухацца яшчэ хутчэй і пераносіць усе больш вады на сухазем’е.

Такія сцэнары развіцця падзей адразу ў некалькіх мадэлях, як адзначаюць Шэвэ і Левэрман, кажуць пра тое, што Сахара сапраўды можа пазелянець ужо ў гэтым стагоддзі, калі рост тэмператур паветра і вод Сусветнага акіяна не спыніцца. Гэтыя змены, хоць і будуць спрыяльнымі, закрануць жыццё звыш 100 мільёнаў людзей, якія жывуць у Сахелі і Сахары, таму, як падкрэсліваюць кліматолагі, улады краін гэтых рэгіёнаў павінны быць гатовыя да такіх імклівых перамен.

"Мы пакуль не ведаем, якімі сапраўды будуць наступствы ад гэтай падзеі, гэта выходзіць далёка за межы нашага даследавання. З іншага боку, уявіце сабе зялёны Сахель і зялёную Сахару. Сам маштаб такіх змена дзівіць уяўленне, і гэты рэгіён Афрыкі стане першай мясцінай на Зямлі, дзе гэткія перамены адбудуцца неўзабаве", - падрахоўвае Левэрман.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках