23 красавiка 2024, aўторак, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Баявік з Беларусі - на білбордзе ў «ДНР»

21
Фотафакт: Баявік з Беларусі - на білбордзе ў «ДНР»

Былы спецназавец з Мар'інай Горкі Сяргей Савіч ваюе за сепаратыстаў з 2014 года.

Білборд з нумарам тэлефона ваенкамата так званай «ДНР» заклікае ўступаць у шэрагі «добраахвотнікаў» у падраздзяленні баевікоў, у якасці твару кампаніі - 25-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Савіч, пазыўны «Белы», паведамляе «Белсат».

Вядома, што «Белы» паехаў ваяваць на Данбас на бок сепаратыстаў яшчэ ў чэрвені 2014 года. Ён служыў у падраздзяленні «Спарта», стаў камандзірам узвода, удзельнічаў у баях у Данецкам аэрапорце і пад Дэбальцавым.

У лютым 2015 года ён даў інтэрв'ю аднаму з сепаратысцкіх СМІ, дзе распавёў, што наважыў паехаць на Данбас пасля таго, як паглядзеў сюжэт расейскай тэлевізіі пра «укрыжаванага хлопчыка».

Цяпер Савіч жыве ў «ДНР», ці бывае ён на радзіме - невядома. Звестак пра тое, што ён можа быць у вышуку паводле артыкула 133 Крымінальнага кодэкса Беларусі «найміцтва» на сёння няма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках