28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як хутка і правільна астудзіць аўтамабіль на спякоце

10
Як хутка і правільна астудзіць аўтамабіль на спякоце

Спецыялісты падзяліліся сакрэтамі.

Сонца і спякота, якіх мы так чакаем у халодную пару года, у цёплы час, асабліва летам, становяцца сапраўднай праблемай для кіроўцаў. Найбольш адчувальная спякота для ўладальнікаў аўто без кандыцыянера і не самых "свежых" аўто.

Хоць, агулам, пытанне пра тое, як жа ехаць у гарчым аўто - рана ці позна паўстае перад кожным кіроўцам, піша m2motors.

Такім чынам, падам прыклад: аўтамабіль цэлы дзень стаіць на сонцы. Адпаведна, калі на дварэ +30, то ў салоне будзе значна гарачэй. Вы выходзіце з працы, адкрываеце аўтамабіль, але сесці ў яго не можаце - дыхаць немагчыма, а вада ў бутэльцы, якую пакінулі ў салоне, хутка закіпіць.

Нягледзячы на першаснае жаданне ўключыць кандыцыянер «напоўніцу», збольшага гэта будзе няправільна.

Спецыялісты раяць паступаць наступным чынам:

Адчыніце вокны і дзверы, пачакайце некалькі хвілін і ўжо толькі потым сядайце ў аўтамабіль. А вось кандыцыянер акурат адразу ўключаць не варта - ад рэзкага перападу тэмператур шыба можа даць расколіну. Ды, і вам пасля спёкі на карысць такі кантраст не пойдзе.

Пасля таго, як гарачае паветра крыху выйдзе з салона - уключыце кандыцыянер і накіруйце плынь праз цэнтральныя і бакавыя дэфлектары (акенцы, з якіх дзьме паветра). Праз пару хвілін паветра стане халодным - тады перавядзіце вентылятар на малыя абарачэнні.

Не забывайце, што ў варунках інтэнсіўнага гарадскога руху сістэма кандыцыянавання «перанапружваецца» і нават можа стаць прычынай перагрэву рухавіка. Таму падчас дарогі пазірайце на шкалу астуджальнай вадкасці - датчык на прыборнай панэлі не павінен перасягаць 100 градусаў. Калі стрэлка набліжаецца да чырвонай адзнакі, выключайце кандыцыянер.

Калі вам трэба хутка астудзіць паветра ўнутры, пастаўце на некалькі хвілін рэжым «толькі салон», але праз 10-15 хвілін вярніце ранейшы рэжым. Інакш павысіцца вільготнасць салона, і шыбы запацеюць.

Ёсць яшчэ адзін цудоўны спосаб астудзіць паветра ў салоне аўто - скарыстацца сонцаахоўнымі шторкамі. Яны панізяць тэмпературу ўнутры салона на 5-8 градусаў. А вось адлюстроўвальны экран лепш размяшчаць звонку аўто, а не ўнутры, як гэта робіць большасць аўтааматараў, бо вялікая частка адлюстраванага цяпла застаецца ў салоне.

Пільны кантроль неабходны і за тэмпературай астуджальнай вадкасці і за тэмпературай самага рухавіка.

Сачыць за паветранымі фільтрамі - яны могуць засмеціцца пылам, таполевым пухам ды іншае, што прычыніцца да павелічэння расходу бензіну і памяншэння магутнасці рухавіка.

Абавязкова вазіце з сабой ваду для сябе і дадаткова для свайго аўтамабіля. Таксама не лішняй у багажніку будзе і дадатковая бутэлька астуджальнай вадкасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках