24 красавiка 2024, Серада, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна распачала спецыяльнае расследаванне імпарту сернай кіслаты з Беларусі

Украіна распачала спецыяльнае расследаванне імпарту сернай кіслаты з Беларусі
Фота: vosopttorg.com

Імпарт сернай кіслаты і олеуму мог прычыніць значную шкоду нацыянальнаму таваравытворцу Украіны.

Міжведамасная камісія ў міжнародным гандлі (МКМГ) Украіны на заяву Усходняга горна-абагачальнага камбіната (УсходГАК) наважыла распачаць і правесці спецыяльнае расследаванне імпарту ва Украіну сернай кіслаты і олеума незалежна ад краіны паходжання, паведамляе tut.by.

«Пададзеныя матэрыялы ўтрымліваюць дастаткова довадаў, адпаведна з якімі можна зрабіць выснову, што цягам 2014-2016 гг. імпарт ва Украіну сернай кіслаты і олеума незалежна ад краіны паходжання і экспарту ажыццяўляўся ў такіх аб’ёмах і на такіх умовах, што магло мець месца прычынення значнай шкоды нацыянальнаму таваравытворцу», - адзначае МКМГ.

Напрыклад, імпарт тавару ў 2015 і 2016 гг вырас адпаведна на 87% і 225% у параўнанні з 2014 годам, а яго доля ў спажыванні - адпаведна на 80% і 200%.

«Аналіз цэнавай дынамікі сведчыць, што цягам доследнага перыяду кошты імпарту былі ніжэйшымі за кошты заяўніка (акрамя 2016 года) і сабекошту яго вытворчасці», - дадае камісія.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Усходні горна-абагачальны камбінат» - адзінае ва Украіне і найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства ў здабычы і перапрацоўцы ўранавай руды. Аб'ёмы продажу УсходГАКа на ўнутраным рынку ў 2015 і 2016 гг знізіліся адпаведна на 5% і 8% у параўнанні з 2014 годам, аб'ёмы вытворчасці - на 5% і 6%, занятасць - на 6% і 8%, пры гэтым рэалізацыя тавару на ўнутраным рынку была стратнай.

Паводле звестак Дзяржстата Украіны, імпарт сернай кіслаты і олеума ва Украіну ў студзені-траўні 2017 года склаў 20,33 тысячы тон на суму 543,3 тысячы даляраў, тады як экспарт - 0,05 тысячы тон на 5,5 тысячы даляраў. Асноўным пастаўшчыком выступае Беларусь - 20,13 тысячы тон на 531,3 тысячы даляраў.

У Беларусі вытворчасць сернай кіслаты вядзецца на трох прадпрыемствах - Гомельскім хімічным заводзе, «Гродна Азоце» і ААТ «Нафтан». Паводле звестак Белстата, Беларусь у 2016 годзе экспартавала сернай кіслаты і олеума на 2,3 млн даляраў. З іх ва Украіну прыпала 1,75 млн даляраў. У параўнанні з 2015 годам пастаўкі ў грашовым вылічэнні выраслі ў 1,7 разы, у фізічным з 35,2 тысячы тон да 55,3 тысячы тон. Пры гэтым сярэдні кошт павялічыўся з 29 да 32 даляраў за тону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках