25 красавiка 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамуальд Шарамецьеў: Расейскія вайскоўцы могуць «выпадкова» застацца ў Беларусі

15
Рамуальд Шарамецьеў: Расейскія вайскоўцы могуць «выпадкова» застацца ў Беларусі
РАМУАЛЬД ШАРАМЕЦЬЕЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларусь з'яўляецца ключавой краінай для ваенных планаў Крамля.

Былы міністр абароны Польшчы Рамуальд Шарамецьеў у інтэрв'ю Charter97.org заявіў, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» могуць стаць этапам акупацыі Беларусі для далейшых дзеянняў у заходнім кірунку.

- Набліжаюцца расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017». Украіна і краіны Балтыі занепакоеныя манеўрамі расейскіх вайскоўцаў паблізу іх межаў. Генеральны сакратар NATO таксама заявіў, што Альянс мае намер уважліва сачыць за ходам манеўраў. Якую, на ваш погляд, «Захад-2017» уяўляюць небяспеку для рэгіёну?

- Што мяне больш за ўсё турбуе, калі казаць пра актыўнасць гэтых вучэнняў, дык гэта тое, што яны ўвогуле цягам доўгага часу праходзяць. Расейцы прывозяць велізарную колькасць жаўнераў і вайсковай тэхнікі. І кожны раз, калі войска адпрацоўвае баявыя дзеянні, узнікае пытанне: а для чаго гэта робіцца? Бо такія вучэнні патрабуюць вялікіх выдаткаў, і кіраўнікі дзяржаў, якія прымаюць такую пастанову, робяць гэта з нейкай мэтай.

Сітуацыя такая: па-першае, мы ўжо даўно заўважылі, што расейскі бок узяў за практыку не інфармаваць процілеглы бок, асабліва краіны NATO, аб правядзенні такіх вучэнняў. Па-другое, калі ўжо пачынаюцца вучэнні, даходзіць да таго, што вайсковыя назіральнікі з іншых краін не могуць у іх удзельнічаць. Па-трэцяе, у нас няма доступу да сцэнару вучэнняў. Таму невядома, што расейскія войскі адпрацоўваюць.

У мяне такое адчуванне, што Расея прымушае нас (дзяржавы-чальцы NATO, - заўв. Charter97.org) прызвычаіцца з гэтым фактам. Маўляў, мы праводзім вучэнні, нічога, акрамя вучэнняў не адбываецца, гэта норма і так будзе заўсёды.

А што будзе, калі Расеі прыйдзе ў галаву правесці якую-небудзь ваенную аперацыю з жаўнерамі, якія ўдзельнічаюць у вучэннях? Напрыклад, у краінах Балтыі? Гэта стане для нас поўнай нечаканасцю. Думаю, менавіта такую мэту маюць вучэнні, якія праводзіць Расея.

- Ёсць меркаванне, што Расея пасля вучэнняў можа пакінуць частку жаўнераў і вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя экспэрты мяркуюць, што пад выглядам вучэнняў і зусім можа быць акупаваная Беларусь.

- Калі ўлічыць, што Расея плануе адпрацоўваць наступальныя аперацыі ля межаў Украіны, краін Балтыі і Польшчы, то Беларусь, як месца, з якога могуць пачацца ваенныя дзеянні, з'яўляецца ключавой і вельмі важнай тэрыторыяй. Бо той, хто мае намер правесці ваенную аперацыю, павінен гарантаваць поўны кантроль над тэрыторыяй, дзе будуць згрупаваныя сілы і тэхніка. Інакш тут могуць адбыцца нечаканасці. Таму ўзяцце Беларусі пад поўны кантроль з'яўляецца відавочным.

Менавіта гэта стане сігналам пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2017»: ці не застануцца «выпадкова» расейцы ў Беларусі і ці не будзе краіна пад поўным кантролем Расеі.

- Што ў такой сітуацыі павінен рабіць Захад і NATO?

- Праблема палягае ў тым, што невядома, на што могуць пайсці расейцы. Таму і былі змешчаныя наземныя войскі ЗША і іншых краін у Польшчы і Балтыі. Акрамя гэтага, NATO сочыць за тым, што адбываецца, і будзе рэагаваць, калі, не дай Бог, нешта здарыцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках