16 красавiка 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінскага актывіста аштрафавалі за акцыю салідарнасці

1
Пінскага актывіста аштрафавалі за акцыю салідарнасці
Фота: «Радыё Свабода»

Улады не могуць забыць смеласці пінчукоў на акцыі салідарнасці 26 сакавіка.

Актывісту Партыі БНФ і руху «За свабоду» Аляксандру Аўсеенку прысудзілі 460 рублёў штрафу - $230 (20 базавых адзінак) за ўдзел у акцыі салідарнасці, якая адбылася 26 сакавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

Суддзя Андрэй Бачыла прызнаў актывіста вінаватым у «парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах».

Падчас пасяджэння Аляксандр Аўсеенка заяўляў адвод суддзі на той падставе, што не давярае яму «з прычыны ўдзелу ў ранейшых палітычных працэсах». Аднак суддзя хадайніцтва не задаволіў.

Справу Аўсеенкі ў Пінску разглядалі ўжо другім разам пасля таго, як Берасцейскі абласны суд скасаваў першапачатковы прысуд з прычыны працэсуальных парушэнняў. Першы раз актывісту таксама было прысуджана 460 рублёў штрафу.

Як кажа пінскі праваабаронца Аляксандар Рамановіч, у судзе Аляксандр Аўсеенка «хадайнічаў, каб выклікалі ў якасці сведкі кіраўніка пінскага ГАУС Валерыя Сарочанку, але суддзя адхіліў».

Суд над Аляксандрам Аўсеенкам - апошні за ўдзел у акцыях «недармаедаў», якія адбываліся ў Беларусі гэтай вясной.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках