25 красавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт: Вам трэба ўкласці мільёны, каб зраўняцца з намі

30
Данкверт: Вам трэба ўкласці мільёны, каб зраўняцца з намі
СЯРГЕЙ ДАНКВЕРТ

Кіраўнік Рассельгаснагляду пракаментаваў новыя забароны на беларускую прадукцыю.

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі з яшчэ аднаго малочнага камбіната, пра што заявіў журналістам у сераду кіраўнік нагляднага міністэрства Сяргей Данкверт, піша БДГ.

З ягоных слоў, у тварагу ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» паўторна 4 жніўня былі выяўлены рэшткі лінкаміціну, і Рассельгаснагляд вымушаны быў увесці абмежаванні з 10 жніўня.

Акрамя гэтай забароны, устаноўлены рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй ААТ «Гарадзенскі мясакамбінат», бо ў яго свініне быў знойдзены ціпрафлаксацын і энрафлоаксацын.

На думку Данкверта, беларускія калегі яшчэ многае павінны зрабіць, каб паставіць на належны ўзровень кантроль прадукцыі жывёлагадоўлі. Ён адзначыў, што патрэбныя сотні мільёнаў рублёў для ўвядзення ў дзеянне лабараторнага абсталявання, каб зраўняцца з расейскім узроўнем экспэртызы.

«У сваёй працы мы лабараторную базу стараліся развіваць наперад. А яны развівалі вытворчасць. А калі развілі вытворчасць, сутыкнуліся з тым, што немагчыма яе абслугоўваць», - сказаў Данкверт.

Нагадаем, забароны паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў назіраюцца ўвесь час. Так, з 25 ліпеня на тэрыторыю Расеі забаронены ўвоз прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыя яшчэ шасці ўзятая пад асаблівы, узмоцнены, кантроль.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках