25 красавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін украінскі музей увекавечыў памяць пра беларускіх герояў

1
Яшчэ адзін украінскі музей увекавечыў памяць пра беларускіх герояў

Калекцыя краязнаўчага музея горада Камень-Кашырскі папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў.

Пра гэта паведамляецца ў «Фэйсбуку» ў групе байцоў атрада «Пагоня».

У музей перадалі шаўрон байца атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў тактычнай групы «Беларусь». З'явіліся экспанаты ў рамках праекта аб перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў. Арганізатарам праекта з'яўляецца Грамадскі сектар атрада «Пагоня».

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з'явіліся ў Музеі гісторыі горада Хмяльніцкага, музеі горада Старая Выжаўка, Дубенскім замку, Ковельскім гістарычным, Уладзіміра-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках