29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў Косава: кіроўцу сагналі на абочыну і накрылі маскіровачнай сеткаю

80
Лукашэнка ў Косава: кіроўцу сагналі на абочыну і накрылі маскіровачнай сеткаю

Жыхар Івацэвічаў распавёў, як картэж беларускага правадыра ехаў косаўскай трасай.

Жыхар Івацэвічаў Дзяніс вяртаўся з Косава дадому акурат у той час, калі па дарозе праязджаў картэж дыктатара. Пры гэтым маладому кіроўцу не далі магчымасці застацца на трасе. Усе дзеянні, са слоў Дзяніса нагадвалі змест фільма.

Дзяніс распавёў «Першаму Рэгіёну», што ехаў косаўскай трасай у бок Івацэвічаў дзесьці напачатку 11-й. Хлопец спяшаўся дамоў і рухаўся з хуткасцю блізу 100 км/г. Раптам дарогу яму перацяў мікробус:

- Усё адбылося настолькі хутка, што я нават не паспеў апамятацца. Здаецца проста з ніадкуль з’явіўся чорны бус маркі «Мэрсэдэс». Звярнуў увагу, што аўтамабіль быў цалкам з танаванымі непранікальнымі вокнамі і без якіх-небудзь нумароў. На гэтым аўто мяне рэзка падрэзалі, я ледзь паспеў загамаваць. Адтуль выскачылі нейкія людзі і загадалі нам неадкладна з'ехаць з праезнай часткі дарогі.

Дзяніс распавёў, што невядомыя яму людзі запатрабавалі выехаць не тое, што на узбочыну, а заехаць у кусты, схаваць там аўтамабіль. Прычым людзі з чорнага мікрааўтобуса паводзілі сябе бесцырымонна:

- У мяне і ў майго пасажыра забралі мабільныя тэлефоны. Нам загадалі сядзець і не рухацца, прыстрашылі, што ў зваротным выпадку нас проста прыстрэляць. А потым мой аўтамабіль накрылі маскавальнай сеткай. Усё адбывалася настолькі хутка, што я нават не паспеў апамятацца. Усё зразумела стала пасля таго, як па дарозе з велізарнай хуткасцю прамчаўся цэлы картэж, як мы зразумелі, гэта ехаў Лукашэнка. Пасля гэтага нам вярнулі тэхніку і мы змаглі прадоўжыць рух.

Са слоў Дзяніса ўсё гэта нагадвала сцэны з нейкага фільма і яму было па-сапраўднаму страшна.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках