25 красавiка 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі праваслаўны біскуп сустрэў святыню, дастаўленую каталікамі

5
У Гомелі праваслаўны біскуп сустрэў святыню, дастаўленую каталікамі

Часціцу мошчаў святога Панцеляймона даставіла ў Беларусь дэлегацыя з Італіі.

У Гомелі 9 жніўня, у дзень памяці святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона ў праваслаўнай традыцыі, да пачатку Боскай літургіі ў кафедральны Петрапаўлаўскі сабор быў урачыста дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў святога Панцеляймона.

Святыню даставіла ў Беларусь дэлегацыя з Італіі, якую ўзначаліў каталіцкі біскуп Локры і Джэрачэ Франчэска Аліва, паведамляе eparhiya.by.

Дэлегацыю сустрэў біскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан з процьмай духавенства Гомельскай епархіі.

Па заканчэнні Боскай літургіі біскуп Стэфан звярнуўся да біскупа Франчэска Аліва са словамі падзякі.

Кіруючы архірэй Гомельскай епархіі адзначыў, што цяперашняя падзея мае вялікае значэнне для ўсіх беларусаў і асабліва для жыхароў Гомельскай зямлі, якая пацярпела ад тэхнагеннай Чарнобыльскай катастрофы.

«Верым, што прысутнасць такой найвялікшай святыні на Гомельскай зямлі - гэта дар Божы для ўсіх нас», - падкрэсліў біскуп Стэфан.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках