28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэце збіраюць подпісы за перайменаванне Брэста

53
У інтэрнэце збіраюць подпісы за перайменаванне Брэста
ФОТА: B-G.BY

Гораду прапануюць вярнуць гістарычную назву Берасце.

«Гістарычнае Берасце цяпер носіць назву, скажоную паланізацыяй і русіфікацыяй краіны. Адзначэнне 1000-годдзя горада — цудоўная нагода, каб вярнуць яму спрадвечнае імя» - пішуць аўтары петыцыі.

Яны нагадваюць, што у 1696 годзе сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрных для яго фанетычных і граматычных формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшлі ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі спрадвечныя формы, піша «Брестская газета».

У складзе Расейскай імперыі ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы не ўдакладнілі дакладнасць перакладу беларускіх айканімаў (назва населенага пункта, выгляд тапоніма) на расейскую мову. Яны запазычылі ўжо гатовыя польскія формы і запісалі іх кірыліцай. У выніку гэтага шэраг айканімаў увайшоў у гісторыю ў іншамоўнай або скажонай формы. У пісьмовай практыцы замацаваліся паланізаваныя формы, у лік якіх патрапіла і назва горада Брэст, які згадваецца ў ранніх летапісах як «Бересть», «Бересте».

У 2019 годзе Брэст будзе адзначаць 1000-годдзе з моманту першага пісьмовага згадвання ў «Аповесці мінулых гадоў». «Гістарычнай справядлівасцю стала б вяртанне Брэсту яго спрадвечнай назвы», - адзначаюць аўтары.

Петыцыя была апублікаваная 29 ліпеня. Паводле стана на сярэдзіну дня 9 жніўня ўдалося сабраць 115 подпісаў. Зварот плануюць адправіць у Брэсцкі гарвыканкам.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках