19 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнку пара ў бестэрміновы дэкрэтны адпачынак

53
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнку пара ў бестэрміновы дэкрэтны адпачынак

Дыктатар абмовіўся «па Фрэйду».

Калі б несусветнаcць некаторых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі магла недзе кандэнсавацца, сабрацца разам, а затым быць накіраванай у выглядзе згустку энэргіі супраць яго - дыктатара імгненна выкінуў бы кудысьці ў беспаветраную прастору.

Але такой формулы трансфармацыі слоў у дынамічны працэс пакуль, на жаль, ніхто не прыдумаў, і выказванні Лукашэнкі пакуль застаецца толькі фіксаваць: часткова «для Гаагі», як любіць пісаць адзін вядомы расейскі блогер, часткова для «паліва» ў іншым важным працэсе - назапашванні народнага гневу, які, як той казаў, памятае ўсё і забываць і дараваць не збіраецца.

На днях, 11 жніўня, дыктатар падкінуў важкае бярэмя галля ў вогнішча будучых народных выступаў. Разважаючы ў Берасці аб вяртанні дэкрэта №3, Лукашэнка заявіў літаральна наступнае: «Мы раздзялілі людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба рыдлёўку ў зубы - і пайшоў працаваць. Хай на мяне не крыўдзяцца».

Пракаментаваць скандальнае выказванне дыктатара сайт Charter97.org папрасіў вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага:

- Я пракаментую гэты пасаж наступным чынам: па-першае, дыктатар абмовіўся «па Фрэйду». Гэты падзел на тых, хто «можа, але не хоча і хто хоча, але не можа» - вельмі важны пасыл. Беларусы павінны выразна ўбачыць і пачаць разумець, хто ў краіне «хоча, але не можа». І ў гэтым выпадку дыктатар ім мімаволі дапамог.

Цяпер абсалютна і цалкам зразумела: Лукашэнка даўным-даўно «хоча, але не можа». Гэта самы галоўны завуаляваны пасыл у ягоным выказванні! Ужо больш за 20 гадоў чалавек, які пакутуе на захворванне «хоча, але не можа», тыраніць краіну.

Хоча ж ён шмат: рэзідэнцыі, палацы, «Боінгі», «Майбахі», ганяць па цэнтры Менска на лыжаролерах. На жаль, ён можа пакуль досыць шмат з гэтага спісу. Але не можа самага галоўнага: не можа кіраваць краінай. Гэта ўсе даўным-даўно павінны былі зразумець.

Сімвалічна і тое, што Лукашэнка казаў гэта ўсё з нагоды дэкрэта №3. Гэта азначае толькі адно: чалавека, які строчыць усе гэтыя недарэчныя дэкрэты, трэба адправіць у дэкрэтны адпачынак. Можа. там ён народзіць што-небудзь, але ўжо для самога сябе - нейкія новыя сентэнцыі, новыя «ідэі».

Цяперашні Лукашэнка падобны на жабу Гальвані. Ужо няма ніякай жвавасці і свежасці - толькі жаданне атрымліваць «энэргетычныя разрады» ў выглядзе грошай. Не маючы грошай, ён ляжыць без рухомасці ў лабараторнай прабірцы, пакуль Пуцін не падвядзе да яго лёгкую электрычнасць у выглядзе крэдытаў. Тады жаба пачынае тузаць лапамі.

Уся ягоная сентэнцыя пра «дармаедаў», выказаная ў Берасці - гэта прадукт шморганняў лапамі. Падвялі разрад - тузануўся рэфлекс: грошы патрэбныя, трэба прымусіць усіх працаваць. Бо грошай трэба ўсё больш: ужо ёсць не толькі дзеці і ўнукі, але могуць пайсці і праўнукі. І беларусы, на думку дыктатара, павінны аддаваць апошняе, каб забяспечыць ягоную сям'ю. Забяспечыць Колю залатым пісталетам, «правільным» раскладам у школе.

І тут для Лукашэнкі надыходзіць самы страшны момант. Тэарэтычна беларусы могуць гэта зрабіць - забяспечваць ягоную сям'ю. Але ўжо практычна ўсе не хочуць гэта рабіць. Гэта страшны і пераломны для дыктатуры момант: народ мог бы ўтрымліваць рэжым, але катэгарычна гэтага не хоча. А Лукашэнка хоча, каб у краіне быў устаноўлены ім «парадак», але ўжо не можа яго падтрымліваць.

Для дыктатара гэта - кагнітыўны дысананс. Перад Лукашэнкам устала велізарная праблема. Мы можам дапамагчы развязаць яму гэта праблему, бо адзіны выхад з яе - адправіць Аляксандра Рыгоравіча ў бестэрміновы дэкрэтны адпачынак. На-заў-сёды.

- Калі ў першай частцы свайго выказвання дыктатар абмовіўся «па Фрэйду» і нават мімаволі звярнуў увагу на сваю слабасць, то як рэагаваць на другую палову фразы - адкрыта хамскую, якая абражае беларусаў?

- Гэта з ягонага асабістага досведу. Калі Лукашэнка камандаваў сваім саўгасам, на яго нават заводзілі крымінальную справу за рукапрыкладства. Усе памятаюць, як ён у зубы механізатару «трэснуў». Гэта ягоны метад. Але раней мог ужываць яго толькі да механізатараў, а цяпер спрабуе да ўсёй краіны.

Дыктатар не разумее аднаго: самая непрымальная праца для людзей - тая, якая не мае сэнсу. А Лукашэнка дамогся гэтага эфекту ў маштабах усёй дзяржавы: большасць людзей працуюць цалкам бессэнсоўна. Выпускаюць нікому не патрэбную прадукцыю, абслугоўваюць прадпрыемствы, якія здольныя толькі праядаць крэдыты. Гэтую бессэнсоўнасць Лукашэнка ўвёў у ранг сваёй эканамічнай палітыкі.

Ягоная «мудрасць» наклала кайданы на рукі таленавітага і працавітага беларускага народа. І колькі гэта яшчэ будзе доўжыцца - залежыць толькі ад нас. Беларусам пара зразумець, што яны ўжо могуць стрэсці гэтую бессэнсоўную дыктатуру і прыбраць яе са сваёй сучаснасці і будучыні. Запэўніваю вас, гэта ўжо многія могуць і амаль усе хочуць.

І тады адразу не стане гэтай праблемы - даваць камусьці «рыдлёўку ў зубы». Больш за тое - практычна ніхто не будзе працаваць рыдлёўкамі. Для гэтага цяпер ёсць зусім іншыя тэхналогіі. Пасля пераадолення ўсёй гэтай лукашэнкаўскай бязглуздзіцы галоўным «інструментам» будуць мазгі. Але мазгамі трэба «варушыць» ужо цяпер, мае дарагія суграмадзяне!

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках