28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Трэба спакойна рабіць сваю справу

4
Святлана Алексіевіч: Трэба спакойна рабіць сваю справу
Святлана Алексіевіч

Пісьменніца выступіла ў Гомелі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Да гэтай сустрэчы ў Гомелі рыхтаваліся яшчэ ў ліпені. Але праз раптоўную хваробу нобелеўскай лаўрэатцы давялося адкласці запланаваны візіт. Тады яна не ўтойвала прыкрасці праз тое, што часова не ў змозе выканаць абяцанне, але сказала, што абавязкова наведае Гомель і слова сваё стрымала.

Невялікае памяшканне грамадска-палітычнага цэнтрf на Палескай змясціла блізу 50 чалавек. Гэта тыя, каму ўдалося дастаць запрашальныя квіткі. Не патрапілыя ва ўнутр маглі сачыць за выступам на вуліцы - там быў усталяваны экран, вялася онлайн-трансляцыя, піша tut.by.

- О, спадзяюся гэта не для мяне, - перш за ўсё пажартавала Алексіевіч, запрыкмеціўшы велізарнае скураное офіснае крэсла. Нобелеўская лаўрэатка папрасіла адставіць яго далей і села на звычайны крэсла.

НА СУСТРЭЧУ З ПІСЬМЕННІЦАЙ ЗМАГЛІ ТРАПІЦЬ НЕ ЎСЕ АХВОТНЫЯ.

Пытанні пасыпаліся адно за адным. Дыяпазон тэм велізарны. Як ставіцеся да смяротнага пакарання? Што думаеце наконт будаўніцтва АЭС? Ці магчымае ў нас паўтарэнне Данбаса?

Маладой пісьменніцы з Веткі было цікава даведацца, як Святлана Алексіевіч вытрымлівае боль, калі столькі гадоў запар вывучае людское гора?

- Ва ўсім свеце мне задаюць такое пытанне, і гэтае пытанне мне не падабаецца. Калі памірала мая сястра малодшая, я бачыла, што такое праца лекара-анколага... Асабліва дзіцячага лекара-анколага. Якому трэба сказаць маці, што шанцаў няма. У мяне пасля гэтага язык не паварочваецца казаць, што пісьменнік - гэта нешта незвычайнае, што я пакутую больш, чым тыя лекары, якія кожны дзень бачаць слёзы, няшчасці, смерць. Ва ўсіх прафесіях ёсць доля рызыкі. Вядома, я б не хацела быць у Афганістане, бачыць тое, што я бачыла, бачыць тое, што там кладуць ля труны. Я б не хацела гэта ведаць, алё гэта мая прафесія, так атрымалася, што павінна...Нядаўна на кухні ў мяне сядзеў мадэльер Саша Варламаў. Ён кажа: «Святлана, а ў мяне такое пачуцце, што ўсе мы будзем уцякаць адсюль. У мяне пачуцце крыві». Я б гэтага не хацела, вядома. А ўсё можа быць. Побач з намі такі непрадказальны сусед. У яго такія непрадказальныя геапалітычныя фантазіі.

Пытанні раз-пораз змяняліся просьбамі аб дапамозе. Ды Алексіевіч звярталіся па падтрымку, маральную і матэрыяльную.

Напрыклад, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман прасіў пасадзейнічаць у спыненні будаўніцтва дамоў на месцах старых габрэйскіх могілак. На днях ён прыехаў з ЗША ў Гомель, каб спецыяльна заняцца гэтай тэмай.

Праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся ды нобелеўскай лаўрэаткі з просьбай дапамагчы інваліду набыць пратэз. Ужо сабралі ўсім светам 1,5 тысячы даляраў, не стае яшчэ столькі. Дарэчы, Алексіевіч займаецца дабрачыннасцю вельмі актыўна. Напрыклад, у Гомелі, дапамагае інваліду 3-ці групы Наталлі Васіленцы, штомесяц пералічвае ёй суму для аплаты запазычанасцяў за камунальныя паслугі і арэнднае жылле, сёння яна таксама сустрэлася з гамяльчанкай і перадала ёй тысячу даляраў...

Пісьменніца распавяла, што ў Гомель яна прыехала з зяцем і ўнучкай. Заўтра плануе наведаць вёску Капаткевічы, там яна вучылася ў школе.

«У школу хадзіла за пяць кіламетраў. Калі сёння распавядаю пра гэта ўнучцы, яна пытае, так, а што тата не мог цябе на аўтамабілі падвезці?» - рассмяшыла прысутных гісторыяй прыватнага жыцця Алексіевіч.

Пісьменніца распавяла пра тое, як стварала свае кнігі, падзялілася меркаваннем аб сучасным жыцці і сваім стаўленнем ды таго, што адбываецца ў краіне. Вось некалькі яе цытат:

Аб сучаснасці

- Цяпер час такі, свет ускладняецца, а людзі спрашчаюцца. Чалавек разумны ў нейкіх навуковых рэчах, а як гуманітарый - чалавек сёння слабы. За савецкім часам людзі больш думалі, чыталі і ў нейкім сэнсе былі больш свабоднымі. Цяпер гэтага няма. Гэта не толькі ў нас, гэта – паўсюдна, цяпер перамагае сярэдні чалавек. І гэта надоўга. Сёння ўсё змянілася. Людзям цікавая не ідэя, а жыццё. Прыгожа апранацца, падарожнічаць, распавядаць аб смачнай ежы. З'яўляецца новая філасофія прыватнага жыцця.

Пра будучыню

- Сёння нешта прагназаваць - няўдзячны занятак. Ні ў бога гэта не атрымліваецца, ні ў экспэртаў. Усё так мяняецца. Яшчэ нядаўна ніхто не думаў, што будзе ІДІЛ, або, скажам, Трамп.

Пра інтэлігенцыю

- Праблема эліты - адна з галоўных праблем нашай нацыі. Велізарная страта для нашага народа - страта габрэйскага народа. Бо колькі ў нас было габрэйскіх газет, тэатраў, школ. Габрэі - гэта і лекары, і краўцы, калі іх не стала ў вёсках, гэта сталі зусім іншыя вёскі.

Пра свабоду

- Гэта маё галоўнае пытанне. Чаму нашыя вялікія пакуты не канвертуецца ў свабоду? І я не знайшла на яго адказ. Можа, гэта звязана са стратай нашага гістарычнага часу? Усё жі мы заўсёды былі пад палякамі, пад расейцамі, наша ўласная энэргія душылася. Потым - вайна, калі такая колькасць людзей загінула. І генетычна хутка гэта не набіраецца.

Як выстаяць?

- Гэта адна з галоўных задач цяпер. Што можа выратаваць? Блізкае кола. Гэта важна, каб побач былі такія, як ты, каб можна было размаўляць на важныя тэмы. І трэба проста рабіць сваю справу. Мяне і судзілі за кнігу, і выганялі з працы, але гэта не мяняла мяне. Я спакойна старалася рабіць сваю справу. Іншага выйсця проста няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках