17 красавiка 2024, Серада, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы наважыліся за гадзіну і правялі незабыўны адпачынак на Крыце

4
Як беларусы наважыліся за гадзіну і правялі незабыўны адпачынак на Крыце

На тыднёвае падарожжа было выдаткавана ўсяго 600 еўраў.

У траўні 2016 года жыхарка Менска Дар'я Лоўчая і яе каханы Алег правялі тыдзень на Крыце. Выдаткі ў іх наступныя: 178 еўраў - тур на дваіх, які ўключае пералёт, трансфер і пражыванне. 77 еўраў - праезд да Масквы і назад. 135 еўраў - арэнда аўто на Крыце, і яшчэ 100 еўраў - бензін. 24 еўраў каштавалі квіткі «Аэраэкспрэс» у два бакі. І, нарэшце, 80 еўраў сышло на харчаванне. Разам - 594 еўраў. «Калі не браць на пракат аўто, атрымалася б значна танней, але ў падарожжах мы хочам убачыць як мага больш», - тлумачыць Дар'я.

Мянчанка распавяла tut.by сваю гісторыю незабыўнага адпачынку:

- Пастанову аб падарожжы на Крыт прынялі за гадзіну - і гэта наш рэкорд. Усё адбывалася так: забеглі мы з Алегам у McDonald's выпіць кавы і перакусіць. Дык вось Алег праглядае стужку навін Facebook і чытае: «Крыт з Масквы на тыдзень з 21 траўня - 89 еўраў. У кошт уключаны пералёт, трансфер, пражыванне». Прапанову апублікавалі на «Вандроўках». Даты нам падыходзяць, віза ў Алега ёсць, а я літаральна тры дні таму падала дакументы ў амбасаду, з працы маглі адпусціць - усё на нашу карысць! Наважыліся купляць тур. Ну я б яшчэ доўга сумнявалася і ўзважвала, а Алег проста ўзяў і аплаціў тур, за што яму вялікі дзякуй. Такая перадгісторыя нашага падарожжа.

Вылет - з Масквы, паказана, што а 14.00. Але гэта быў чартэрны рэйс, і нас папярэдзілі, што час можа змяніцца нават у дзень вылету. Да Масквы даехалі на Blablacar, ад метро да Кіеўскага вакзала, а там на «Аэраэкспрэсе» да аэрапорта «Унукава». У выніку нам пашанцавала, і мы паляцелі а 14.00.

Практычна праз 4 гадзіны мы былі на Крыце. Востраў пакарыў сваёй прыгажосцю яшчэ з ілюмінатара самалёта! Мы знайшлі аўтобус нашага тураператара, да гатэля ў 20 км ад аэрапорта, у вёсачку Ката-Гувес, даехалі хутка. Гатэль сціплы, але чысты. У нас была міні-кухня і свая тэраса, з якой відаць мора. Да мора ісці прыкладна кіламетр, але нас гэта не бянтэжыла, бо мы любім хадзіць пешшу (і, да таго ж на другі дзень у нас быў арандаваны аўтамабіль). План адпачынку наступны: да абеду - на мора, пасля абеду - даследаваць выспу.

У першы вечар павячэралі ў кавярні пры гатэлі. А далей куплялі прадукты ў краме і самі сабе гатавалі альбо куплялі вулічную ежу - Турэцкі гірас (чымсьці падобны на нашу шаўрму). А так, яшчэ мы неаднаразова пашкадавалі, што не ўзялі з сабой з Менска нічога, акрамя аўсяных каш хуткага прыгатавання. Маглі яшчэ больш зэканоміць на харчаванні!

Дзякуючы арандзе аўтамабіля за кароткі перыяд часу мы ўбачылі досыць шмат, але ўсё адно аб'ехалі не ўвесь востраў. Мы наведалі гарады Рэцімна і Агія-Пелагеі, Іракліён і Агіяс-Нікалаас; былі ў Херсанісосе і ў вёсачцы Балі; з'ездзілі на плато Ласіці, у горад хіпі Маталу, у манастыр Прэвелі. Крыт - незвычайнай прыгажосці востраў! А якога колеру там мора! Аліўкавыя гаі паўсюль, апельсінавыя, мандарынавыя і лімонныя дрэвы. З трох невялікіх апельсінаў атрымліваецца шклянка свежага выціснутага соку. У той час уздоўж дарогі распусцілася мноства кветак, хацелася спыняцца ўвесь час, каб сфатаграфаваць гэтую прыгажосць. Увогуле, на Крыце ёсць усё: і мора, і горы, і зеляніна, і велізарная колькасць славутасцяў. Да таго ж мерны тэмп жыцця грэкаў вельмі спрыяе адпачынку: не хочацца нікуды спяшацца, а толькі атрымліваць асалоду ад жыцця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках