28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Украінцам прапануюць у Беларусі працу за $50 на месяц

14
Андрэй Стрыжак: Украінцам прапануюць у Беларусі працу за $50 на месяц
АНДРЭЙ СТРЫЖАК

Як выглядае абяцаны ўладамі «рай» для ўцекачоў з Данбаса.

Актывіст прафзвязу РЭП у Гомелі Андрэй Стрыжак апублікаваў у «Фэйсбуку» гісторыю, расказаную ўкраінцамі-перасяленцамі з Данбаса, якія пераехалі ў Беларусь на пачатку вайны ў 2014-м, паверыўшы словам Лукашэнкі пра тое, што іх тут чакаюць з распасцёртымі абдымкамі.

Са слоў актывіста, у офіс прафзвязу прыходзілі шасцёра ўкраінцаў-перасяленцаў з Данбаса, якія распавялі сваю гісторыю.

«Уладкаваліся на працу на свінаферму, папрацавалі, і тут наймальнік рэжа ўсіх свіней і пераводзіць супрацоўнікаў на 0,25 стаўкі.

У рэальным вылічэнні гэта выглядае так. Заробак у іх цяпер будзе 100 рублёў (50 еўраў), а ў дзіцячым садку за адно дзіця трэба выплаціць 70 рублёў (35 еўраў). Калі людзі звольняцца, то ў дзесяцідзённы тэрмін павінны будуць пакінуць Беларусь. Да таго ж жылля ім не далі, здымаюць супольную кватэру. А яшчэ адна з перасяленак тройчы схадзіла на прыём да педыятра з дзіцем, якое захварэла на вятранку, і аддала за гэта 60 рублёў (30 еўраў).

Вось так фактычна выглядае наш «рай» для бежанцаў з Украіны. Умейце адрозніваць рэкламу ад рэальнага жыцця».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках