24 красавiка 2024, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Мадуры паабяцаў захапіць Белы Дом

11
Сын Мадуры паабяцаў захапіць Белы Дом
Нікалас Мадура
ФОТА: REUTERS

Дзеці дыктатараў любяць рабіць гучныя, нічым не падмацаваныя заявы.

Сын прэзідэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадура прыстрашыў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дзеяннямі ў адказ, калі Вашынгтон наважыцца на правядзенне вайсковай аперацыі ў рэспубліцы. Пра гэта паведамляе Politico (пераклад - lenta.ru).

«Калі ЗША запэцкаюць [нашу] радзіму, стрэльбы прыйдуць у Нью Ёрк і захопяць Белы дом», - заявіў 12 жніўня 27-гадовы Нікалас Мадура Гуэра.

Пра тое, што вайскоўцы ЗША могуць умяшацца ў сітуацыю ў Баліварыянскай рэспубліцы, Трамп заявіў 11 жніўня. «Мы маем мноства варыянтаў развязання сітуацыі ў Вэнэсуэле, у тым ліку правядзенне вайсковай аперацыі ў гэтай краіне», - адзначыў амэрыканскі лідар, дадаўшы, што жыхары дзяржавы «пакутуюць і паміраюць».

Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што Мадура паспрабаваў звязацца са сваім амэрыканскім калегам праз тэлефон, аднак той гутарыць адмовіўся. «ЗША падтрымліваюць народ Вэнэсуэлы перад абліччам прыгнёту з боку рэжыму Нікаласа Мадуры. Прэзідэнт Трамп з радасцю правядзе размову з лідэрам Вэнэсуэлы пасля таго, як у краіне будзе адноўленая дэмакратыя», - зазначылі ў прэс-службе Белага дома.

У Вэнэсуэле з красавіка гэтага года трываюць масавыя народныя выступы супраць дыктатуры, колькасць ахвяр ужо перасягнула 100 чалавек. Сутыкненні адбываюцца на фоне супрацьстаяння паміж Мадурам і апазіцыяй, якой пасля выбараў належыць большасць месцаў у парламенце. Прычынай канфлікту стаў найглыбейшы эканамічны крызіс у краіне, выкліканы падзеннем сусветнага кошту нафты, якая з'яўляецца галоўным экспартным прадуктам Вэнэсуэлы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках