20 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трылер пад Гомелем: налётчыкі з РФ збілі прадаўца матацыкла і скралі два матацыклы

17
Трылер пад Гомелем: налётчыкі з РФ збілі прадаўца матацыкла і скралі два матацыклы

Крымінальны дуэт з Расеі адшуквалі ўсе раённыя аддзелы міліцыі вобласці.

22-гадовы гомелец змясціў у Інтэрнэце аб'яву аб продажу матацыкла «Suzuki GSX 1300R». Пакупнікі знайшліся ў Расеі. Два прыяцеля з Курскай вобласці прыехалі ў абласны цэнтр, пачалі шукаць сустрэчы з прадаўцом, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Учора ўвечары расейцыпрыехалі ў вёску Раманавічы Гомельскага раёна. Праз пэўны час на матацыкле «Yamaha FZ6» пад'ехаў і прадавец. Падчас абмеркавання куплі-продажу адзін з пакупнікоў, схапіўшы ў рукі малаток з гумавай галоўкай, стаў перыць прадаўца па галаве ды іншых частках цела. Гомелец упаў. Рабаўнікі, завалодаўшы двума матацыкламі, уцяклі з месца злачынства. Сваячка пацярпелага, убачыўшы ў акно дома, як дзяцюк спрабуе ўстаць з зямлі, выклікала хуткую дапамогу і міліцыю.

Арыентацыя была накіраваная ва ўсе раённыя аддзелы міліцыі вобласці.

Пагоню арганізавалі маёр міліцыі Руслан Калеснікаў і капітан Аляксандр Якаўцаў, якія праводзілі рэйдавыя акцыі ў Добрушскім раёне на службовым аўтамабілі. Пры пад'ездзе да паселішча Мядзведжага Лога супрацоўнікі ўбачылі два матацыклы, якія рухаліся на вялікай хуткасці ў бок мяжы з Расейскай Федэрацыяй. На адным з іх не было рэгістрацыйнага знака. Міліцыянты звязаліся з аператыўна-дзяжурнай службай. Старшы аператыўны дзяжурны Дзмітрый Шышкоў аддаў загад ехаць за матацыкламі, але не затрымліваць. Праваахоўнікі на кантрольным пункце «Селішча» ўжо былі папярэджаныя, рыхтаваліся блакаваць і затрымліваць выкрадальнікаў.

Але матацыклісты збочылі з трасы ў бок вёскі Кармы. За мэтраў 300 спыніліся. Міліцэйскі аўтамабіль праехаў за імі. Руслан і Аляксандр, мяркуючы, што зламыснікі паспрабуюць аб'ехаць пункт кантролю, наважылі пайсці на затрыманне. Блакаваўшы, наколькі гэта было магчымым, матацыклы, дзяржаўныя аўтаінспектары выскачылі з самахода. Злачынцы, пабачыўшы міліцыянтаў, умомант завялі матацыклы і паспрабавалі ўцячы.

Але Аляксандр Якаўцаў паспеў скочыць на «Ямаху», што набірала хуткасць, і паваліць матацыкл з кіроўцам на зямлю.

Той, хутка устаўшы, паспрабаваў збегчы. Руслан Калеснікаў затрымаў яго. Другі расеец на «Сузукі» ўсё ж здалеў уцячы.

На месца затрымання была выкліканая следча-аператыўная група. Падчас правядзення агляду сярод асабістых рэчаў 23-гадовага расейца знайшлі чорную вязаную шапку з прарэзамі для рота і вачэй.

Прадавец матацыкла з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках