19 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лойка: Пуцін зрабіў велізарную творчую працу для абыдлення насельніцтва

11
Лойка: Пуцін зрабіў велізарную творчую працу для абыдлення насельніцтва
Сяргей Лойка

Каб выправіць гэтую «генетычную чыстку», Расеі патрэбныя два-тры пакаленні.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў вялікую працу для абыдлення насельніцтва краіны, з гэтага «генетычнага калапсу» Расея будзе выходзіць вельмі доўга, сказаў расейскі пісьменнік і ваенны фотажурналіст Сяргей Лойка ў інтэрв'ю інтэрнэт-выданню «Апостраф».

«Пуцін зрабіў велізарную творчую працу для абыдлення расейскага насельніцтва. У 90-я гады здавалася, што далей абыдляць няма куды. Але ў гэтым сэнсе дно наогул прамацаць немагчыма. Таму Расея вельмі доўга будзе выходзіць з гэтага генетычнага калапсу. Уласна, тут Пуцін - вішанька на торце, бо гэтая генетычная чыстка рабілася ў Расеі апошнія 100 гадоў: рэвалюцыя, грамадзянская вайна, сталінскія рэпрэсіі, ГУЛАГ, застой, вайна, цяпер яе ўжо называюць не «Вялікая Айчынная», а Другая сусветная вайна», - адзначыў ён.

На думку Лойкі, каб выправіць гэтую «генетычную чыстку», патрэбныя два-тры пакаленні.

Пісьменнік падкрэсліў, што за Пуціным у Расеі немагчымыя нармальныя выбары.

«Ніякай дэмакратыі за Пуціным у Расіі не будзе», - заявіў ён.

Пуцін займае пасаду прэзідэнта з траўня 2012 года. Дагэтуль ён кіраваў краінай у 2000-2008 гадах. Выбары прэзідэнта РФ маюць прайсці ў 2018 годзе. Пуцін пра намер балатавацца не заяўляў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках