24 красавiка 2024, Серада, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Кувейта адбыўся выцек 35 тысяч барэляў нафты

1
Ля берагоў Кувейта адбыўся выцек  35 тысяч барэляў нафты

Выцек адбыўся ў Пэрсідскай затоцы.

Блізу 35 тысяч барэляў нафты выцекла ў мора каля супольнага радовішча Кувейта і Саудаўскай Арабіі ў Пэрсідскай затоцы. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Al Jazeera.

«Аварыйныя брыгады ўсё яшчэ спрабуюць спыніць выцек нафты паблізу паўднёвага раёна Рас-Аль-Цур у Кувейце», - паведаміў агенцтву KUNA прадстаўнік прэс-службы кувэйцкай нафтавай кампаніі (KOC). Ён дадаў, што брыгады таксама засяроджваюць намаганні на абароне водазабораў каля паўночных і паўднёвых сілавых і водных помпавых станцый у раёне Рас-Аль-Цура. Прадстаўнік прэс-службы кампаніі адзначыў, што надалей найбліжэйшыя пляжы таксама будуць ачышчаныя ад наступстваў нафтавага выцеку.

Агенцтва SPA паведамляла пра тое, што ўлады Кувейта абвясцілі «план кіравання крызісам». У паведамленні агенцтва таксама паказваецца, што мясцовыя ўлады заявілі, што нафтавая пляма не дасягнула берагоў Кувейта.

Паводле ацэнак мясцовых нафтавых экспэртаў, разліў нафты адбыўся каля старога 50-кіламетровага трубаправода, які вядзе ў горад Рас-Аль-Хафджы. Нафта выцякла ў воды побач з масіўным нафтавым комплексам, пабудовай якога займаюцца Кувейт і Саудаўская Арабія. Праект ацэньваецца на $30 млрд. У яго таксама ўваходзіць пабудова нафтаперапрацоўчага завода, які штодня павінен будзе перапрацоўваць 615 тысяч барэляў нафты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках