20 красавiка 2024, Субота, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французы ацанілі першыя 100 дзён прэзідэнцтва Макрона

1
Французы ацанілі першыя 100 дзён прэзідэнцтва Макрона
Эмануэль Макрон
ФОТА: CHRISTOPHE MORIN/IP3/GETTY IMAGES

Вынікі цяперашняга прэзідэнта Францыі горшыя, чым у ягонага папярэдніка Франсуа Аланда.

Большасць грамадзян Францыі незадаволеныя першымі 100 днямі прэзідэнцтва Эмануэля Макрона - пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Ifop.

Аб сваёй незадаволенасці заявілі 64% рэспандэнтаў, пры гэтым 19% «вельмі незадаволеныя». Аднак у першыя дні пасля абрання Макрона падтрымлівалі 62%, паведамляе comments.ua са спасылкай на Figaro.

Адзначаецца, што вынікі Макрона горшыя, чым у ягонага папярэдніка на пасадзе кіраўніка дзяржавы - Франсуа Аланда, якога пасля 100 першых дзён ва ўладзе падтрымалі 46% французаў.

Прычым цяпер усяго 23% рэспандэнтаў чакаюць пераменаў «хутчэй у спрыяльным кірунку», адваротнага пункту гледжання прытрымліваюцца 39%, не бачаць ніякіх зменаў 38%. 45% французаў мяркуюць, што Макрон выконвае перадвыбарчыя абяцанні, з імі не згодныя 55%.

Інтэрнэт-апытанне праводзілася 7-9 жніўня. Апытаны 1001 чалавек, усе - старэйшыя за 18 гадоў. Хібнасць - 1,4-3,1 пункта.

У ліпені паведамлялася, што рэйтынг Макрона за месяц абрынуўся на 10%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках