27 красавiка 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачванне і ўзялі падпіску аб нявыездзе

27
Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачванне і ўзялі падпіску аб нявыездзе
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Лідару незалежнага прафзвязу РЭП пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Лідару прафзвязу РЭП Генадзю Фядынічу выстаўленае абвінавачанне паводле частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме». Раней ён быў падазраваным у справе. Таксама Следчы камітэт узяў з яго падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» сам Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскавалі кампутары і фінансавыя дакументы ў офісе прафзвязу РЭП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніча дапыталі і адпусцілі, а Комлік змешчаны спачатку ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз 3 дні - у СІЗА №1.

10 жніўня Ігару Комліку было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 243, частцы 2 («Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме»). Меру стрымання Комліку пакінулі ранейшай - ён застаецца ў СІЗА. Фядынічу і Комліку пагражае пакаранне ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што ўважаюць Ігара Комліка палітвязням. Са слоў праваабаронцаў, распачатая супраць прафзвязных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязана з актыўнай прафзвязнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцый.

У падтрымку прафзвязных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках