23 красавiка 2024, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як закуплялася ў Вільні, так і прадоўжу»

7
«Як закуплялася ў Вільні, так і прадоўжу»

Што мянчанкі думаюць аб адкрыцці Zara ў Dana Mall.

Ці змянілася жыццё менчукоў пасля адкрыцця доўгачаканай крамы Zara? Citydog.by сабраў водгукі з сацыяльных сетак:

«Майкі і летнія сукенкі мне не патрэбныя»

Пачалося ўсё з Ірыны Кабасакал: увечары пасля адкрыцця мянчанка схадзіла ў Zara і засталася расчараваная.

- На адкрыццё Zara раніцай я прыйсці не змагла...Каб ушанаваць арганізатараў, я наважыла ўвечары паехаць і што-небудзь купіць. Наплыў усіх людзей, якія жывуць у нашым славутым горадзе, не даваў магчымасць прыпаркавацца як усе - давялося ісці пешшу здалёк. Цяжкасцяў я не баюся: цікава ж паглядзець, што там, як і пачым. І што ж я ўбачыла? За два тыдні да восені я ўбачыла летнюю калекцыю, якая ўжо ў траўні была на зніжках у Стамбуле, а восенню і зімой пакуль не пахне. А кошты! Кошты такія куслівыя, што не падысці. Майкі і летнія сукенкі мне не патрэбныя, бо хутка дажджы!

Адправілася ў Zara Home, таму што цаню якасць хатняга атрыбуту, а яно там годнае. Як і ва ўсім, заўсёды і ўсюды можна знайсці станоўчае, а я знайшла драўляны столік ўсяго за 79 руб. Добры такі столік - толькі ставіць яго няма дзе. Ах, як шкада! Сустрэла ўсіх, каго магла сустрэць, - без пакетаў. Сказалі, што ў Вільню паедуць у Zara.

«Там кошты ніжэйшыя плюс таксфры»

Піяршчыца Таццяна Курбат, якая часта ездзіць у Еўропу адпачыць і паралельна закупляецца ў мясцовых крамах, таго ж меркавання:

- Ну, я наогул рада, што такія брэнды нарэшце пачалі прыходзіць і да нас. Але калі быць зусім сумленнай, то я як закуплялася ў Вільні, так і прадоўжу. Там кошты ніжэйшыя плюс таксфры. Гэта значыць, вострага жадання закупляцца ў менскай «Зары» не ўзнікла зусім. І яшчэ: ці то настрой быў непадыходны, ці то кошты напраўду куслівыя, але вярнуцца ў «Дану» нешта не гарыць. Дарэчы, у дзень адкрыцця ў краме чэргаў у касы і ў прымеркі я не заўважыла. А час быў – палова восьмай вечара. Самы сок, як той казаў. Народ хадзіў, глядзеў, унікаў, шукаў бірку з коштам і...ішоў далей.

Хачу яшчэ ў «Масіма Дуці» наведацца. Але, чую, калі нешта і спадабаецца, то купляць буду ў наступныя выхадныя ў найбліжэйшай еўрапейскай сталіцы...

Алена Стогава, якая з'ехала з Менска ў Манака, PR-адмыслоўка і блогерка, мяркуе, што Zara паўплывае на папулярнасць...менскіх дызайнераў.

- Хачу ўставіць свае пяць капеек аб адкрыцці ў Менску Zara і іншых крам Inditex. Спрэчкі ў стужцы нагадваюць адначасова анекдот пра «хлопчыка, які не есці хацеў, а піць хацеў» і байку пра зялёны вінаград. Неяк шмат гонару моднаму фастфуду.

Бачу чатыры безумоўныя плюсы:

1. Заўтра палова Менска будзе хадзіць у total Zara. Далей дзяўчаты заўважаць «пазнавальнасць» сваіх убораў і захочуць індывідуальнасці.

2. Сыдзе эпоха палатачнікаў а-ля «паркінг-люстэрка», у якіх калісьці, за адсутнасцю альтэрнатыў, мы апраналіся з шалёнымі нацэнкамі. Спадзяюся, гэтыя выродлівыя гандлёвыя цэнтры са шклянымі боксамі зраўняюць з зямлёй.

3. Менчукі зразумеюць, колькі напраўду каштуе мас-маркет-абутак.

4. Веру, што пасля невялікага зацішша будуць радавацца беларускія дызайнеры. Але толькі тыя, якія прапануюць адпаведную кошту якасць. Сінтушнікі і крывашвейкі ўжо цяпер могуць ісці на курсы візажыстаў/стылістаў/SMMшчыкаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках