20 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўчук - Пуціну: Вы паўстанеце перад Страшным судом

10
Краўчук - Пуціну: Вы паўстанеце перад Страшным судом
ЛЕАНІД КРАЎЧУК
ФОТА: TUT.BY

Першы прэзідэнт Украіны заявіў, што пры сустрэчы з Пуціным заклікаў бы яго «спыніць шаленства».

У кожнага кіраўніка краіны ёсць страх перад Богам і Вышэйшым судом, заявіў у эфіры аўтарскай праграмы галоўнай рэдактаркі выдання "Гордан" Алесі Бацман на тэлеканале NewsOne першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук.

На пытанне, што б сказаў Краўчук расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну пры сустрэчы, першы прэзідэнт Украіны адказаў:

"Уладзімір Уладзіміравіч, вы пасварылі славянскія народы. Пасварылі так, што нават я - чалавек дасведчаны - не ведаю, калі і якім чынам мы зможам замірыцца. Вы зрабілі нас - украінцаў і расейцаў - ворагамі. Нашыя маці, якія страцілі сваіх сыноў, жонкі і дзеці ніколі не даруюць вам смерцяў. Жыццё дадзенае Богам, не забірайце яго. Калі вы хочаце хоць дзесьці, хоць неяк закрануць гуманістычны аспект гісторыі, спыніце гэтае шаленства. Інакш, паверце, будзе дрэнна. Вы паўстанеце перад Страшным судом, і не толькі чалавечым".

Краўчук адзначыў, што дрэнна ведае Пуціна, але перакананы, што той баіцца Страшнага суда.

"Думаю, кожны чалавек баіцца. Павінен баяцца. Я не ведаю Пуціна так добра, як, скажам, ведаў [першага прэзідэнта РФ Барыса] Ельцына або [апошняга кіраўніка СССР Міхаіла] Гарбачова. Але тыя размовы, якія я чуў пра яго, паказваюць, што ў кожнага ёсць страх перад Богам і перад Вышэйшым судом", - падкрэсліў ён.

Пуцін займае пасаду прэзідэнта з траўня 2012 года. Да гэтага ён кіраваў краінай у 2000-2008 гадах. Выбары прэзідэнта РФ павінны прайсці ў 2018 годзе. Пуцін пра намер балатавацца не заяўляў.

За Пуціным Расея ўступіла ў вайну ў Сірыі, а таксама стала агрэсіўнай у дачыненні да Украіны, анэксавала Крым і пачала вайсковыя дзеянні на Данбасе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках