28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мамулашвілі: «Захад-2017» - гэта клон праекта «Каўказ-2008»

6
Мамулашвілі: «Захад-2017» - гэта клон праекта «Каўказ-2008»
АРХІЎНЫЯ ФОТА BYMEDIA

Менавіта такія вучэнні ў свой час сталі наступствам поўнамаштабнай вайны ў Грузіі.

Стваральнік грузінскага легіёну ва Украіне Мамука Мамулашвілі заявіў, што Расея перад захопам часткі грузінскіх зямель праводзіла вучэнні пад назвай «Каўказ-2008», а цяпер ён бачыць аналагічныя дзеянні ў Беларусі - «Захад - 2017», піша dialog.ua.

Грузінскі валанцёр практычна ўвесь час знаходзіцца ў зоне АТА, а апошнім часам асноўнае месца ягонай дыслакацыі - Светладарская дуга ў Данецкай вобласці, якая мяжуе з акупаваным Дэбальцавам.

Баец удзельнічае ўжо ў другой вайне з Расеяй, і для яго вестка пра маштабныя вучэннях расейскага войска паблізу Украіны была трывожнай. Паводле ягоных слоў, падчас вучэнняў у Грузіі Расея перакінула сваю тэхніку на грузінскія землі. Таму цяпер Мамука заклікае ўкраінцаў быць асцярожнымі, але не панікаваць. Ён хоча, каб украінцы вучыліся на памылках Грузіі.

Пагроза, на думку Мамулашвілі, павялічылася. 14 верасня - пікавая дата, калі не выключаецца паўтор грузінскага сцэнару ва Украіне. З гэтымі ж выказваннямі згодны і Сяргей Папко (Камандзір Наземнымі войскамі УСУ) і Віктар Мужэнка (начальнік Генеральнага штаба УСУ).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках