6 траўня 2024, панядзелак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску прадпрымальнікі дамагліся закрыцця «крам Бакіева»

67
У Пінску прадпрымальнікі дамагліся закрыцця «крам Бакіева»

Пінскія ІП самастойна распрацавалі план дзеянняў для абароны сваіх інтарэсаў ад гандляроў з Кыргызстана.

У Пінску пасля звароту мясцовых прадпрымальнікаў у гарвыканкам былі закрытыя ўсе так званыя «крамы Бакіева». Нагадаем, летам у дзясятках гарадоў Беларусі з'явіліся крамы і гандлёвыя месцы, дзе нізкімі коштамі прадаваўся кітайскі шырспажыў. Паводле сведчання беларускіх ІП, грамадзян Кыргызстана, якія адкрывалі крамы, ніхто не правяраў, і ў выніку беларускі раздробны гандаль, абкладзены падаткамі і праверкамі, сутыкнуўся з пагрозай масавага банкруцтва.

Пінскія прадпрымальнікі распрацавалі план дзеянняў для абароны сваіх інтарэсаў і праз Пінскі гарвыканкам дабіліся закрыцця дэмпінгавых пунктаў.

Сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прыводзіць ліст ініцыятараў кампаніі - у ім яны дзякуюць актывістам партыі за падтрымку:

- У чэрвені 2017 года ў Пінску адкрыліся некалькі крам, якія прапаноўвалі пакупнікам велізарны выбар тавару: ад шкарпэтак і бялізны да верхняга адзення.

Дзіўна было тое, што кошты да смешнага нізкія. Прадпрымальнікі, што гандлююць на рынках горада, якія знізілі кошты свайго тавару да мінімуму, у сувязі са зніжэннем пакупніцкай здольнасці насельніцтва, былі задушаныя гэтай сітуацыяй. Супакоіўшыся, прааналізаваўшы і ўжыўшы свае веды ў пытаннях цэнаўтварэння, у якіх ім няма роўных, прыйшлі да высновы: пры выплаце ўсіх аплат паводле законаў Беларусі, якія тычацца прадпрымальнікаў, што гандлююць адзеннем на тэрыторыі нашай дзяржавы, кошт тавару, які прадаецца ў гэтых крамах, павінен быць як мінімум удвая вышэйшы.

Намі была прынятая пастанова - не быць іншымі назіральнікамі, а выпрацаваць план дзеянняў, які не дазволіць знішчыць эканамічна прадпрымальнікаў, што працуюць у раздробным гандлі. Паскаральнікам нашых дзеянняў сталі два дадатковыя фактары:

- уладальнікам гэтых крамаў з'яўляецца прадстаўнік іншай дзяржавы, што знаходзіцца ў Сярэдняй Азіі;

- уладальнік замовіў дзясяткі тысяч акцызных марак для рэалізацыі абутку.

У гэтай сітуацыі мы звярнуліся да старшыні Пінскага гарвыканкама Мулярчыка А.В., які нас уважліва выслухаў і паабяцаў сур'ёзна паставіцца да нашай бяды і развязаць яе законным спосабам. Прадпрымальнікі былі прыемна здзіўленыя, калі даведаліся, што пастановы і дзеянні з боку гарадскіх уладаў былі зробленыя вокамгненна.

Усе службы горада, якія маюць права праверак гандлёвых месцаў, былі задзейнічаныя.

У выніку маем наступнае:

плюсы:

- у выніку праверак на тавар быў накладзены арышт, тавар на двух грузавых аўтамабілях вывезены ў месцы захоўвання да пастановы суда;

- крамы закрытыя (спадзяемся, назаўсёды).

Прадпрымальнікі давялі сабе, што калі яны аб'яднаныя і салідарныя, то яны могуць дамагчыся поспеху ў развязанні агульных задач.

мінусы:

- нам вядома, што некалькі месяцаў працы кормяць нас цэлы год. Адзін з іх - жнівень. Два няпоўныя месяцы працы прадпрымальнікаў з Сярэдняй Азіі пазбавілі нас чаканага прыбытку.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках