18 красавiка 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч пачаў ствараць працоўныя лагеры для беларусаў

65
Шуневіч пачаў ствараць працоўныя лагеры для беларусаў
ІГАР ШУНЕВІЧ

Вызваленых з турмаў людзей будуць адпраўляць у спецыяльныя калгасы.

МУС Беларусі прапануе працаўладкоўваць былых асуджаных на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, паведамляе БелТА.

Мэта - «сацыяльная рэабілітацыя» былых асуджаных. Адпаведны законапраект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Міністр прапануе стварыць у структуры крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС спецыялізаванае сельскагаспадарчае прадпрыемства.

«Такім чынам былыя асуджаныя атрымаюць магчымасць паспяховай рэсацыялізацыі. Па-першае, працаўладкаванне будзе садзейнічаць зніжэнню рэцыдыву, па-другое, дапаможа людзям уліцца ў грамадства, атрымліваць заробак, будаваць сем'і, гадаваць дзяцей, выплачваць зыскі», - сказаў Ігар Шуневіч.

У якасці эксперыментальнай базы ўжо выбрана КСУП «Хутар-Агра» пад Светлагорскам, рыхтуюцца дакументы для прававой пастановы. Калі праект будзе прызнаны паспяховым, яго распаўсюдзяць на ўсе вобласці.

Плануецца, што ўся вырабленая прадукцыя будзе выкарыстоўвацца для патрэбаў крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС.

КСУП «Хутар-Агра» створаная ў ліпені 2016 года шляхам рэарганізацыі Светлагорскай аграпрамысловай управы ПА «Беларуснафта». Асноўным тыпам дзейнасці з'яўляецца вытворчасць малака, мяса буйной рагатай жывёлы, збожжа і кармоў. Колькасць работнікаў прадпрыемства складае больш за 200 чалавек.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках