25 красавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тураве абраз пачаў выпускаць міра на вачах у людзей

44
У Тураве абраз пачаў выпускаць міра на вачах у людзей
ФОТА: ГАЛІНА ПАШЭД

Гэтая падзея выклікала сапраўднае ўзрушэнне ў мясцовых прыхаджан і ў гасцей.

Надоечы выязное пасяджэнне прэзідыюма абласнога звязу жанчын у Жыткавіцкім раёне праходзіла згодна з праграмай. Аднак падчас наведвання капліцы на Барысаглебскіх могілках Турава здарылася неймавернае, піша gp.by.

Адная з сябраў дэлегацыі падышла да абраза Панны Марыі з немаўлём і згодна з традыцыяй прытулілася да яе ў малітве. Пасля паднесла да выявы набыты тут жа магніцік з выявай крыжа. Раптам на абліччы святой з'явілася буйная кропля, а па перыметры выявы - крыху меншыя. Абраз пачаў выпускаць міра на вачах людзей. Гэтая падзея выклікала сапраўднае ўзрушэнне ў мясцовых прыхаджан і ў гасцей.

Гісторыя гэтага абраза такая. Адной паджылай жыхарцы Турава ўвесь час сніўся сон, што ў яе былым доме ў вёсцы Ямпалі Рэчыцкага раёна ў каморы недзе пад бочкай ляжыць абраз. Бабуля вельмі прасіла, каб ёй прывезлі гэты абраз. Абраз сапраўды знайшлі ў каморы, але на ім не было відаць нічога, акрамя вачэй. Знаходку аддалі ў хрысцільны дамок Усясвяцкай царквы, дзе ён і захоўваўся некалькі гадоў. З 2001 года абраз знаходзіцца ў капліцы на Барысаглебскіх могілках. Самае цікавае ў тым, што ікона цудоўным чынам сама, без рэстаўрацыі, пачала пакрысе праяўляцца. Неўзабаве стала цалкам відно аблічча. Так стала ясна, што гэта копія Казанскай іконы Божай Маці.

ФОТА: ГАЛІНА ПАШЭД

Летась абраз некалькі разоў струменіў мірам. Сведкамі гэтай падзеі былі экскурсанты з Берасця і Менска, група дзяцей з ДЦП. Апошні раз цуд адбыўся 4 жніўня сёлета.

Вернікі думаюць, што гэта добры знак: так Бог умацоўвае нас у веры. Стараста праваслаўнай святыні ў гонар свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх Валерый Катлярчук перакананы, што выпусканне міра з абраза - гэта сведчанне блізкасці Бога да нас, простых смяротных. Такім чынам Гасподзь адчыняе дзверы тым, хто моліцца, нібы кажучы: «Я побач».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках