19 красавiка 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай здабыла «срэбра» на турніры ў Польшчы

2
Аліна Талай здабыла «срэбра» на турніры ў Польшчы
Аліна Талай

Беларуская бягуння заняла другое месца ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі.

Беларуская бягуння Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 100 м з бар'ерамі на міжнародным турніры Мемарыял Камілы Скалімоўскай, які адбыўся ў Варшаве, паведамляе БелТА. Спрынтарскую дыстанцыю беларуска прабегла за 12,90 сек.

Пераможцам забегу ў сталіцы Польшчы стала Шарыка Нелвіс з ЗША - 12,65 сек. Бронзавы медаль заваявала Караліна Калечак з Польшчы - 13,26 сек. Прызёр чэмпіянату свету Памэла Дуткевіч з Нямеччыны, якая з'яўлялася адной з фаварытак, фінішаваць не змагла. Беларуска Алёна Дубіцкая на гэтым жа турніры ў Варшаве перамагла ў сектары для штурхання ядра. Яе вынік - 17,90 м. За тыдзень раней на чэмпіянаце свету яна не змагла пераадолець кваліфікацыйны бар'ер, штурхнуўшы набой на Алімпійскім стадыёне ў Лондане на 17,68 м.

Як паведамлялася, на чэмпіянаце свету, што завяршыўся раней у Лондане, у фінале на 100 м з бар'ерамі яна паказала вынік 12,81 секунд і размясцілася на шостай пазіцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках