25 красавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каспараў саступіў гросмайстру Няпомняшчых на турніры ў Сэнт-Луісе

3
Каспараў саступіў гросмайстру Няпомняшчых на турніры ў Сэнт-Луісе
Гары Каспараў
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Першыя чатыры гульні Гары Каспараў правёў унічыю.

Гары Каспараў, які пасля 12 гадоў перапынку ўзяў удзел у афіцыйным шахматным турніры, саступіў партыю 27-гадоваму расейскаму гросмайстру Яну Няпомняшчых на турніры ў хуткіх шахматах і бліц у Сэнт-Луісе, паведамляе meduza.io.

Першыя чатыры гульні Каспараў згуляў унічыю. На момант публікацыі навіны шахматыст займае дзявятае месца ў табліцы турніру. Усяго турнір у Сэнт-Луісе, у якім гуляюць дзесяць шахматыстаў, складаецца з дзевяці раўндаў у хуткіх шахматах і 18 раўндаў у бліц.

Ян Няпомняшчы - гросмайстар, чэмпіён Еўропы і Расеі 2010 года.

54-гадовы Гары Каспараў, які быў чэмпіёнам свету з 1985-га да 1993 года, упершыню за 12 гадоў бярэ ўдзел у афіцыйным шахматным турніры. З ягоных слоў, ён не збіраецца вяртацца ў шахматы (з 2005 года ён займаецца палітычнай дзейнасцю), а мае намер згуляць у адным турніры, ахвяраваўшы даходы ад удзелу на прасоўванне шахмат у Афрыцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках