29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску падчас руху загарэўся рэйсавы аўтобус

7
У Менску падчас руху загарэўся рэйсавы аўтобус

Полымя ахапіла заднюю частку аўтобуса, дзе размешчаны маторны адсек.

Сёння раніцай на вуліцы Ясеніна ў менскім мікрараёне Малінаўка падчас руху загарэўся гарадскі аўтобус. Полымя ахапіла маторны адсек, на месца здарэння выклікалі супрацоўнікаў МНС. Відавочцам здарэння быў карыстальнік форуму onliner.by.

Мянчук паспеў зрабіць фота палаючага аўтобуса. Адкрытым полымем гарэла задняя частка аўтобуса, дзе размешчаны маторны адсек. Пасажыраў да таго моманту ў салоне не было. Сваімі сіламі справіцца з агнём кіроўца не мог.

У Менскім гарадскім упраўленні МНС паведамілі, што паведамленне аб загаранні аўтобуса паступіла дзяжурнаму а 05:24. Надзвычайнае здарэнне адбылося на тэрыторыі дыспетчарскай станцыі на вуліцы Ясеніна.

- Аўтобус 2009 года выпуску, загаранне адбылося ў маторным адсеку. А 05:44 яно было ліквідаванае. Пацярпелых няма, - паведамілі ў МНС.

У выніку пажару быў закураны салон аўтобуса, пашкоджаны маторны адсек. Экспэрты мяркуюць, што загаранне адбылося праз кароткае замыканне электраправодкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках