28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны Украіны: Мы ведаем пра ўсе перасоўванні войскаў РФ у сувязі з вучэннямі «Захад-2017»

5
Міністэрства абароны Украіны: Мы ведаем пра ўсе перасоўванні войскаў РФ у сувязі з вучэннямі «Захад-2017»

Украінскае камандаванне распрацавала комплекс мер у адказ у выпадку правакацый.

Генштаб Узброеных сіл Украіны распрацаваў комплекс мер рэагавання ўкраінскага войска на пагрозы, якія могуць паўстаць у сувязі з правядзеннем расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017», заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарака. Пра гэта паведамляе interfax.by.

«Мы адсочваем сітуацыю, і ведаем аб усіх рухах расейскіх войскаў уздоўж нашай мяжы. Мы разумеем, якія пагрозы могуць паўстаць, і будзем адэкватна рэагаваць на пагрозы, якія нясуць гэтыя вучэнні. Генеральны штаб прадугледзеў шэраг мер, якія былі б адэкватнымі на гэтыя пагрозы», - сказаў украінскі міністр журналістам у сераду ў Кіеве.

Сцяпан Палтарака адзначыў, што будучыя вучэнні патэнцыйна нясуць пагрозу, таму што вялікая колькасць асабістага складу Узброеных сіл РФ перасоўваецца да ўкраінскай мяжы, «а цяпер усё, што адбываецца на нашай мяжы, мы расцэньваем як несяброўскі крок».

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічана рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-х тысяч. Многія палітыкі і вайскоўцы экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках