23 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэальныя даходы беларусаў па-ранейшаму падаюць

7
Рэальныя даходы беларусаў па-ранейшаму падаюць

Рэальныя даходы падаюць цягам усяго гэтага года.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў (намінальныя даходы з папраўкай на інфляцыю) за шэсць месяцаў 2017 года знізіліся на 0,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў застаюцца ў мінусе з пачатку 2017 года:

Як вынікае з табліцы, у Менскай вобласці рэальныя наяўныя грашовыя даходы за першае паўгоддзе выраслі на 1,2%. Але ў астатніх рэгіёнах гэты паказчык застаецца адмоўным. Больш за ўсё падзенне прыкметнае ў Віцебскай (-2,8%) і Гарадзенскай вобласці (-1,8%). Упалі рэальныя даходы і ў Менску - на 0,9%.

У агульнай суме грашовых даходаў аплата працы займае 61,9%, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якія прыносяць даход, - 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншае) - 24,4%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,6%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках