28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства ЖКГ: Няхай беларусы аплачваюць камуналку цалкам

90
Міністэрства ЖКГ: Няхай беларусы аплачваюць камуналку цалкам
ФОТА З САЙТА KP.BY

У міністэрстве ўпэўненыя, што тарыфы ў нас у краіне вельмі нізкія.

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату ЖКП у першым паўгоддзі атрымалі 11 тысяч беларусаў. Агульная сума падтрымкі склала 330 тысяч рублёў, паведамляе СТВ. У Мінжылкамгасе мяркуюць, што «тарыфы ў нас невысокія, насельніцтва здольнае аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі без прыцягнення безнаяўных жыллёвых субсідый».

Нагадаем, з 1 кастрычніка мінулага года ў Беларусі пачала працаваць новая сістэма дзяржаўнай дапамогі на аплату жыллёва-камунальных паслуг.

Безнаяўную субсідыю можна атрымаць на ўсе асноўныя ЖКП, у тым ліку ацяпленне, і выдаткі на (асвятленне дапаможных памяшканняў, рух ліфта). Усё, што знаходзіцца ў квітку пад графой «Дадатковыя паслугі», а таксама спажыванне асноўных ЖКП звыш нормы не ўлічваюцца пры разліку дзяржаўнай дапамогі. Таму калі чалавек выдаткаваў за месяц больш нормы, то яму дадуць субсідыі толькі на тую суму, якая аплачвае норму. Усё астатняе давядзецца аплачваць самому.

Раней у Беларусі перагледзелі нормы спажывання некаторых ЖКП для разліку безнаяўных субсідый, у тым ліку павялічылі нарматыў на тэхабслугоўванне ліфта і спажыванне электраэнэргіі, якая выкарыстоўваецца на працу ліфтаў.

Згодна з ранейшым планам урада, да канца гэтага года беларусы будуць кампенсаваць 75% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, а да канца 2018 года - 100%.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках