25 красавiка 2024, Чацвер, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Польшчы ў Беларусі: У нас стае сваёй электраэнэргіі, купляць яе з БелАЭС не будзем

3
Пасол Польшчы ў Беларусі: У нас стае сваёй электраэнэргіі, купляць яе з БелАЭС не будзем
Конрад Паўлік
ФОТА: PAP

Галоўнае для Польшчы ў пытанні Беларускай атамнай электрастанцыі - яе бяспека.

І гэта не палітызацыя пытання, а клопат пра радыеактыўную бяспеку ў нашым рэгіёне. Гэтак жа, як і ў адмове Польшчы купляць электраэнэргію з БелАЭС няма ніякай палітыкі, а толькі эканоміка. Пра гэта «Еўрарадыё» заявіў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік.

«Польшча зацікаўлена ў тым, каб усе, калі ёсць такія, непаразуменні, звязаныя з будаўніцтвам Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, былі спакойна высветленыя і прапрацаваныя. Для нас самае галоўнае пытанне - пытанне бяспекі. Але мы ні ў якай меры, і я гэта падкрэсліваю, не зацікаўленыя ў палітызацыі гэтага пытання. Што датычыцца куплі электраэнэргіі з Астраўца Рэспублікай Польшча, то на гэты момант мы ў такім імпарце не зацікаўленыя, не маем у ім патрэбы.

У нас ёсць свае рэсурсы, з якіх мы вырабляем электраэнэргію, перш за ўсё гэта буры і каменны вугаль. Таму, у плане электраэнэргіі Польшча самазабяспечаная. Наша краіна імпартуе мінімальную колькасць электраэнэргіі, калі наогул імпартуе. Беларускі бок пра гэта ведае і, як мне здаецца, разумее», - мяркуе Конрад Паўлік.

Нагадаем, на днях міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што ягоная дзяржава не будзе набываць электраэнэргію з БелАЭС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках