28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне больш няма помнікаў Леніну

35
Ва Украіне больш няма помнікаў Леніну

Падчас «ленінападу» было дэмантавана 1 320 помнікаў савецкаму «правадыру».

Ва Украіне ў працэсе дэкамунізацыі закончыўся «ленінапад» - руйнаванне помнікаў Леніну. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Liga.net распавёў дырэктар Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч.

«Дэмантавалі 2 389 помнікаў, з іх 1 320 помнікаў Леніну. З нашай інфармацыі, Леніна ў гарадах больш няма на тэрыторыі, якая кантралюецца Украінай. Магчыма, яны засталіся ў сельскай мясцовасці і на тэрыторыі прадпрыемстваў. Рэч у тым, што ў рэестрах яны ніколі не існавалі, іх можна дэмантаваць толькі падчас выяўлення», - паведаміў Вятровіч.

Паводле ягоных слоў, большая частка знішчаных «правадыроў» - гэта звычайныя гіпсавыя фігуры, якія не былі ні матэрыяльнай, ні гістарычнай каштоўнасцю.

«Тыя, якія мелі матэрыяльны кошт, напрыклад з бронзы, маглі быць ператопленыя. Частка захоўваецца для музея. Спадзяюся, у канцы гэтага года мы зможам заснаваць такі музей у Кіеве, на тэрыторыі ВДНГ. Гэта будзе музей манументальнай прапаганды СССР», - сказаў кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці.

Новыя імёны

Ён адзначыў, што ў агулам працэс дэкамунізацыі на Украіне практычна закончаны: былі перайменаваныя 52 тысячы вуліц, 987 населеных пунктаў, з іх 32 гарады, якія насілі імёны партыйных і дзяржаўных дзеячаў часоў СССР. Як адзначае Вятровіч, назвы захавала толькі нязначная колькасць вуліц, а таксама Днепрапятроўская і Кіраваградская вобласці, для перайменавання апошніх трэба змяненне Канстытуцыі краіны.

«Гэта не патрабавала ніякіх дадатковых сродкаў. У нас не было канкрэтнай дзяржаўнай праграмы дэкамунізацыі, якая патрабуе асобнага бюджэту», - сказаў суразмоўца выдання. Паводле ягоных слоў, усе сумы, «якія агучваліся - мільёны, мільярды на дэкамунізацыю - гэта хлусня».

Сэнс дэкамунізацыі

«У дэкамунізацыі важны не толькі вынік, каб зніклі ўсе леніны, дзяржынскія з карты Украіны, з вуліц і плошчаў. Важны і працэс. Каб людзі навучыліся самастойна фармуляваць нейкія патрабаванні, аб'ядноўвацца і бараніць іх», - сказаў Вятровіч. Паводле ягоных слоў, дэкамунізацыя ў пэўнай ступені стала грамадскай школай, дзе людзі вучыліся браць на сябе адказнасць і станавіцца грамадзянамі.

Дэкамунізацыя - гэта пытанне нацыянальнай бяспекі, падрахоўвае галоўны ідэолаг дэкамунізацыі ва Украіне.

«Савецкія назвы сціраюцца з карт і падручнікаў, а з часам сатруцца з памяці украінцаў», - кажа Вятровіч. З ягонага пераканання, іншага спосабу выбудаваць уласную нацыянальную ідэнтычнасць няма.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках