20 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча змагаецца з наступствамі ўрагану

Польшча змагаецца з наступствамі ўрагану
ФОТА: PAP/JAN DZBAN

Ратавальнікі выязджалі на выклікі 22 тысячы разоў.

Цягам шасці дзён над Польшчай не цішэюць навальніцы. У выніку стыхіі загінулі 6 чалавек, блізу 50 атрымалі раны. Ратавальнікі выязджалі на месца аварый 22 тысячы разоў. Самая складаная сітуацыя склалася ў паўночных рэгіёнах Польшчы. У сераду польскія выратавальныя службы выязджалі на выклікі 800 разоў, паведамляе radyjo.net.

Большая частка з іх звязаная з пашкоджаннямі жылых дамоў. Пажарныя-выратавальнікі таксама расчышчаюць дарогі, заблакаваныя паваленымі ўраганам дрэвамі.

Як паведамляе radiopolsha.pl, блізу 16 тысяч палякаў застаюцца без доступу да электрычнасці. Рамонтныя службы далей ліквідоўваюць наступствы ўраганаў, якія пракаціліся па тэрыторыі Польшчы ў мінулыя выходныя.

Бажэна Высоцкая з Урадавага цэнтра бяспекі падкрэсліла, што колькасць хатніх гаспадарак, у якіх быў адрэзаны доступ да электрычнасці, увесь час зніжаецца.

«Гаворка ідзе, найперш, пра тыя ваяводствы, якія больш за ўсё пацярпелі ад ураганаў, гэта Паморскае, у якім без святла засталіся больш за 11 тысяч палякаў, а таксама Куяўска-Паморскае, дзе такая ж доля спасцігла 4 тысячы чалавек, у Вялікапольскім ваяводстве без электрычнасці застаюцца блізу 900 чалавек », - адзначыла Бажэна Высоцкая.

Еўракамісія гатовая дапамагчы Польшчы пасля стыхіі

Еўракамісія гатовая даць Польшчы дапамогу ў сувязі з апошнімі ўраганамі, паведамляе polradio.pl. Пра гэта заявіла камісарка ЕЗ у пытаннях рэгіянальнай палітыкі. Карына Крэцу адзначыла, што ўрад у Варшаве павінен звярнуцца з такой просьбай у Брусэль.

Падчас прэс-канферэнцыі камісарка Карына Крэцу паабяцала салідарнасць з пацярпелымі. А таксама дадала, што Брусэль патрабуе дакладныя звесткі, якія ілюструюць маштабы разбурэнняў.

Падтрымка можа паступіць з Фонду салідарнасці Еўрапейскага Звязу, створанага з мэтай надання дапамогі дзяржавам-сябрам ЕЗ пры буйнамаштабных стыхійных бедствах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках