28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам масава забіраюць зямельныя ўчасткі

70
Пад Менскам масава забіраюць зямельныя ўчасткі

Сельсаветы пачалі актыўна падаваць на грамадзян пазовы ў суды.

Права прыватнай уласнасці на зямлю ў Беларусі дастаткова ўмоўнае. Датуль, пакуль на выдзеленым для будаўніцтва жылля участку не ўзведзены дом. Прычым на працягу года да засваення зямлі трэба прыступіць, а праз 3 гады матэрыялізаваць падмурак, сцены і дах.

У некаторых землеўладальнікаў такі алгарытм не вымалёўваецца, і сельсаветы сталі актыўна падаваць пазовы ў суд аб канфіскацыі такіх зямельных надзелаў.

Як паведаміла sb.by в. а. намесніка старшыні суда Менскага раёна А. Гур'ева, у 2016 годзе судом разгледжана 16 грамадзянскіх спраў па пазовах сельсаветаў Менскага раёна аб канфіскацыі зямельнага ўчастка. З іх 10 задаволены, 1 пакінуты без разгляду. У 3 выпадках зямлю пакінулі ўладальнікам.

З пачатку гэтага года суд разгледзеў ужо 9 пазоваў сельсаветаў аб канфіскацыі зямлі ў грамадзян, з якіх 8 задаволеныя.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках