25 красавiка 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дулуб: Ва Украіне заўзятары больш вольныя ў выказванні меркаванняў што да каманд

1
Алег Дулуб: Ва Украіне заўзятары больш вольныя ў выказванні меркаванняў што да каманд
АЛЕГ Дулуб
ФОТА: ONLINER.BY

Беларускі спецыяліст падзяліўся меркаваннем аб чэмпіянаце Беларусі.

- Як змяніўся чэмпіянат з кастрычніка, пакуль вы тут не працавалі?

- Параўноўваю з Украінай - усё-такі за восем месяцаў прывык да футбола ў суседняй краіне. Па-першае, мы саступаем яму ў інфраструктуры. Гэта перш за ўсё стадыёны, якія ствараюць утульнасць для наведвальнікаў. Што і казаць, калі нават «Барысаў-Арэна» недацягвае да найлепшых украінскіх узораў. Напрыклад, да стадыёна ў Харкаве, што асабліва ўразіў мяне.

Па-другое, стаўленне да шараговага гледачу, - распавёў Алег Дулуб у інтэрв'ю «Прессболу». - Там няма міліцэйскіх надглядаў, а заўзятары больш вольныя ў выказванні сваіх меркаванняў што да каманд. Заўзеючы за розныя клубы, яны не пераходзяць грань. Гэта цывілізаваныя паводзіны - без усялякіх войнаў паміж групоўкамі. Так, выбухаюць петарды, і часам так, што поле засцілае дымам. Але нікога не абражаюць. Чыста футбольны антураж!

Па-трэцяе, на Украіне вышэйшыя хуткасці. І гэта - нават нягледзячы на вялікі адток з краіны якасных легіянераў. А ўсё таму, што дастаткова высокай застаецца кваліфікацыя мясцовых гульцоў. Бо ў суседняй краіне і чалавечы патэнцыял у чатыры разы вышэйшы, і клімат больш прыдатны, і традыцыі мацнейшыя. У вышэйшай, першай і другой саюзных лігах было даволі шмат каманд з Украіны. З Беларусі - на жаль, усяго шэсць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках