Беларусы аплацяць віцебскім чыноўнікам не толькі аўто, але і кіроўцаў
15- 18.08.2017, 14:18
- 27,806
Віцебскі аблвыканкам арандуе 22 аўто з кіроўцамі.
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт абвясціў тэндэр на арэнду легкавых аўтамабіляў з кіроўцамі, піша news.vitebsk.cc.
Чыноўнікам аблвыканкама ў перыяд з 11 верасня да 31 снежня 2017 года спатрэбіцца 22 легкавушкі. Паводле дакументаў закупкі, плануецца, што агульны сярэднямесячны прабег гэтых аўто складзе 63 000 кіламетраў.
Аплачвацца паездкі будуць са сродкаў абласнога бюджэту.