25 красавiка 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дулуб пра Радзівонава: Вялікае бачыцца на адлегласці

Алег Дулуб пра Радзівонава: Вялікае бачыцца на адлегласці
ФОТА: ONLINER.BY

Пакуль нападнік забівае, у яго няма ўзросту.

Беларускі трэнер Алег Дулуб распавёў pressball.by пра гульцоў, якія вылучаюцца ў чэмпіянаце Беларусі.

- Гульцы ў чэмпіянаце, на якіх падае вока?

- Вельмі добра стаўлюся да Стасевіча. Перагледзеў свае погляды на значнасць і ўплыў Радзівонава на камандную гульню БАТЭ. Нездарма ж кажуць, што вялікае бачыцца на адлегласці. Пакуль нападнік забівае, у яго няма ўзросту. Можа і крокам па полі перамяшчацца - абы рабіў сваю працу. Трэба прызнаць, што да Віталя я памыляўся. Здавалася, гэта ўжо футбаліст у мінулым.

- Хто яшчэ вылучаецца?

- У БАТЭ - Гардзяйчук. У «Шахцёры» - Аляхновіч. У Берасці - Нівалда. У менскім «Дынама» - Сарока. Праз яго будуецца большасць нападаў каманды. Што б ні казалі, але для футбаліста - тым больш для нападніка - вельмі важны фактар шанцавання. Асабліва - у так званых «лабавых» матчах. У Сарокі ёсць, калі можна так выказацца, запас шанцавання, які дазваляе аказвацца ў патрэбным месцы ў патрэбны час.

Што тычыцца Нівалды, то гэта разнапланавы форвард. Магутны, але разам з тым можа і сам уцячы ад спаборніка, і стварыць вастрыню ля чужой брамы. Увогуле, цікавы гулец. Але ўсе, каго назваў - за выключэннем бразільца - у нас даўно на ўвазе. А новыя імёны? Ведаеце, для мяне паказчык такі: запрасіў бы да сябе гульца, калі б застаўся ў «Карпатах», ці не.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках