25 красавiка 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конрад Паўлік: Польшча, як ніхто, зацікаўленая ў суверэнітэце Беларусі

6
Конрад Паўлік: Польшча, як ніхто, зацікаўленая ў суверэнітэце Беларусі

Практыка выдачы карт паляка не павiнна адбівацца на добрасуседскіх стасунках.

У Беларусі да 2018-га года будзе выдадзена блізу 100 тысяч карт паляка.

Жыхар Пінска Руслан Дар'ін атрымаў карту паляка адным з першых. Галоўнае для яго - магчымасць свабодных сустрэч са сваякамі, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

«Мы засумавалі без кантактаў адзін з адным. Лісты - гэта зусім не тое, а калі ёсць асабісты кантакт - гэта зусім іншая справа», - кажа Руслан.

Некаторыя бяруць, некаторыя прынцыпова адмаўляюцца

«Мы ад Польшчы адсталі нашмат. Там культура іншая, мне вельмі падабаецца. І на вуліцы, і ў крамах, і ўсюды-ўсюды. Там нават нейкае іншае паветра», - тлумачыць жыхар Глыбокага Даніл Ермаковіч.

Хоць ёсць і тыя, хто свядома адмовіўся браць карту - як жыхар Глыбокага Зміцер Лупач.

«Мяне заўсёды спыняла, што я сцвярджаю сваю прыналежнасць да польскага народу і прызнаю польскую мову сваёй роднай мовай», - кажа Зміцер.

Карта паляка выдаецца на 10 гадоў

Яна дае магчымасць бясплатнага атрымання віз, права на працу і навучанне, розныя льготы і фінансавую дапамогу.

«Мы разглядаем карту паляка выключна як маральны абавязак, як маральную кампенсацыю. Значная частка тых, хто валодае картай паляка, не карыстаецца ёю і напраўду падыходзіць да гэтага, як да сімвала», - упэўнены Конрад Паўлік, пасол Польшчы ў Беларусі.

Наяўнасць карты паляка не азначае масавай эміграцыі з Беларусі

З амаль 100 000 уладальнікаў карт паляка толькі блізу 2000-3000 пераехалі ў Польшчу.

Але летась польскі Сейм прыняў папраўкі ў заканадаўства. Уладальнікі карт паляка ўжо праз год пражывання могуць атрымаць грамадзянства.

А цягам першых дзевяці месяцаў атрымліваюць матэрыяльную дапамогу сумай 1000 злотых на месяц. Чаканні Варшавы паказваюць на тое, што за дзесяць гадоў сюды пераедуць блізу 200 000 этнічных палякаў з краін СНД і Балтыі.

Улады Беларусі падыходзяць да ініцыятывы насцярожана

Карту паляка забаронена, напрыклад, атрымліваць дзяржаўным службоўцам.

«Мы, як ніхто іншы, зацікаўленыя ў суверэнітэце Беларусі і ўмацаванні незалежнасці Беларусі», - супакойвае Конрад Паўлік.

На мапе рабочай геаграфіі Польшча ўсё больш прыцягвае беларусаў

Паводле звестак праграмы «Ла Страда», яшчэ ў 2013 годзе Польшчу выбіралі толькі 8%, тады як Расею - 53%. Але ўжо летась - 22%, а Расею толькі 27%.

Хоць большасць тых, хто выязджае на працу, не звязаныя з картай паляка, якая так палохае афіцыйны Менск.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках