25 красавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля слоў Пуціна Літва чакае павелічэння грузапатоку з Беларусі

5
Пасля слоў Пуціна Літва чакае павелічэння грузапатоку з Беларусі

На гэты момант, перапраўка нафтапрадуктаў з Беларусі ў Клайпеду стабільная.

Нягледзячы на заявы прэзідэнта Расеі аб тым, што Беларусі варта было б экспартаваць перапрацаваную расейскую нафту праз Расею, а не праз парты краін Балтыі, літоўская чыгуначная кампанія «Lietuvos gelezinkeliai» па-ранейшаму спадзяецца на стабільны грузапаток, піша delfi.lt.

Кіраўнік «Lietuvos gelezinkeliai» Мантас Бартушка распавёў, што прадпрыемства разумее рызыку страціць грузы, аднак стараецца дыверсіфікаваць дзейнасць, забяспечыўшы сабе тым самым стабільны даход.

«Заўсёды існуюць пэўныя аспекты рызыкі, што адных грузаў можа быць менш, іншых - больш, мы іх стала ўзважваем. Не толькі геапалітыка, але і канкурэнцыя паміж партамі можа абумовіць дынаміку нафтапрадуктаў, так што гэтай дынаміцы мы адпавядаем, каб забяспечыць надзейнае транспартаванне, і тэндэнцыі апошніх месяцаў радуюць, бо мае месца стабільная перапраўка з Беларусі ў Клайпеду», - сказаў Мантас Бартушка.

Каментуючы нядаўнія словы расейскага прэзідэнта аб тым, што беларускія нафтапрадукты варта экспартаваць праз расейскія парты Фінскага заліва, Мантас Бартушка сказаў, што дыскусіі на гэтую тэму вядуцца ўжо некаторы час. Паводле ягоных слоў, з беларусамі абмяркоўвалася магчымасць дастаўляць праз Клайпедскі порт нафту, якая ішла б у Беларусь замест расейскай.

«Пра што мы гаворым з партнёрамі ў Беларусі - яны думаюць пра альтэрнатыву, у пачатку года прывезлі сабе танкер з Ірана, думаюць пра дадатковыя танкеры і, магчыма, будзе магчымасць прымаць танкеры праз Літву», - сказаў кіраўнік чыгуначнай кампаніі.

Пры гэтым ён дадаў, што замяніць беларускія грузы, калі ўзнікне такая неабходнасць, можна будзе з дапамогай унутранага літоўскага рынку, а таксама пераймаючы грузаперавозкі аўтатранспарту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках