23 красавiка 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?

4
Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?
ФОТА: АЛЯКСАНДР КОРАБАЎ

Некаторыя жыхары Баранавічаў адкладалі грошы на збор дзіцяці ў школу ўсё лета.

Дні летніх канікул на зыходзе, тысячы школьнікаў хутка сядуць за парты. Intex-press пацікавілася ў гараджан, ці ўсё яны ўжо купілі сваім дзецям да навучальнага года і колькі выдаткавалі.

Большасць апытаных распавялі, што толькі заняліся школьнымі пакупкамі, бо чакалі вяртання дзяцей з аздараўленчых лагераў.

Наталля Сушчэвіч, дачка Алеся пойдзе ў 4-ы клас

ФОТА: НАТАЛЛЯ САЛАМЯНКА

- Грошы на пакупкі да 1 верасня пачала адкладаць загадзя: цяпер не тыя часы, калі можна было дачакацца заробку, узяць дзіця і за адзін дзень купіць усё неабходнае для школы. А прыглядацца да патрэбных тавараў сталі толькі цяпер, калі дачка вярнулася з лагера. Кошты на ўсё, асабліва на школьнае адзенне, - завоблачныя. Напэўна, таму і чэргаў у крамах, як раней, няма. На рынку таксама досыць вольна. Пакуль прыглядаемся да коштаў, кошт большасці тавараў ужо паспелі вывучыць. Вопратку і абутак, хутчэй за ўсё, будзем купляць на рынку. Спадзяемся знайсці суадносіны кошту і якасці. На падрыхтоўку да школы плануем выдаткаваць рублёў 300-400.

Ірына, сын Іван пойдзе ў 5-ы клас

ФОТА: НАТАЛЛЯ САЛАМЯНКА

- У мяне двое сыноў - Іван і Сяргей, які яшчэ ходзіць у дзіцячы сад. Амаль усё лета іх не было ў горадзе: то ў лагеры былі, то ў бабулі гасцявалі. Таму рыхтавацца да новага навучальнага года пачалі нядаўна. Канцылярскія прыналежнасці адразу двум сынам купілі ў адным з баранавіцкіх супермаркетаў. Выдаткавала крыху больш за 50 рублёў. А вось па адзенне і абутак яшчэ збіраемся ісці па крамах. Пакуль я толькі кошты параўноўваю. Хутчэй за ўсё, па адзенне і абутак пойдзем на рынак. Грошы на падрыхтоўку да школы я адкладала ўсё лета. Думала ўпісацца рублёў у 300, але цяпер, калі ўбачыла цэннікі, баюся, як бы мне не спатрэбілася сума разы ў два большая.

Алена Гаўрыльчык, у сям'і двое школьнікаў

ФОТА: НАТАЛЛЯ САЛАМЯНКА

- Дачцэ, якая сёлета пойдзе ў 6 клас, пакуль купілі толькі спадніцу. Сыну, ён у 11-ы клас перайшоў, - штаны і туфлі. На гэтыя пакупкі выдаткавалі крыху больш за 100 рублёў. Цяпер толькі ходзім і кошты параўноўваем у гарадскіх крамах. А ў нядзелю ў нас запланаваны візіт на рынак. Думаю, дакупіць астатняе.

Валянціна

ФОТА: НАТАЛЛЯ САЛАМЯНКА

- З Горадні прыехаў унук Назар, які сёлета пойдзе ў першы клас. Бацькі яму ўжо даўно купілі вопратку і абутак да школы. Мяне ж папрасілі дакупіць сёе-тое з канцтавараў. Прайшліся па баранавіцкім крамах і разам з унукам выбралі, што яму спадабалася. На гэтыя пакупкі выдаткавала крыху больш за 20 рублёў.

Уладзімір Уладзіміравіч

ФОТА: НАТАЛЛЯ САЛАМЯНКА

- Да нас на пабыўку прыехалі з Менска двое ўнукаў. Старэйшы Мікіта пойдзе ўжо ў 4-ы клас. Вопратку і абутак яму бацькі купілі ў сталіцы: там выбар большы. Выдаткавалі на гэта ўжо больш за 400 рублёў. А трэба яшчэ новы партфель і канцылярскія прыналежнасці дакупіць. І малодшага Ягора ў дзіцячы садок сабраць. На гэтыя пакупкі плануецца выдаткаваць блізу 300 рублёў.

Юлія Ільіна, сын Мікіта пойдзе ў 7-ы клас

ФОТА: НАТАЛЛЯ САЛАМЯНКА

- Сёлета на падрыхтоўку да школы мы выдаткавалі рублёў 30, купляць давялося толькі канцылярскія прыналежнасці. Школьны і спартовы касцюмы захаваліся з мінулага года, красоўкі таксама. Засталося толькі купіць новыя туфлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках