25 красавiка 2024, Чацвер, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Дабравольскі: Вызначылі, што загады ГКЧП выконваць не будзем

1
Аляксандр Дабравольскі: Вызначылі, што загады ГКЧП выконваць не будзем
АЛЯКСАНДР ДАБРАВОЛЬСКІ

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР распавёў пра падзеі 19 жніўня 1991 года.

19 жніўня 1991 года так званы ГКЧП, які складаўся з вышэйшых артадаксальных камуністычных наменклатуршчыкаў, на адзін дзень вырваў уладу ў апошняга генеральнага сакратара КПСС Міхаіла Гарбачова. На наступны дзень путч быў падаўлены.

- Я сустракаў 19-га жніўня ў Менску, я не адзіны, хто меў дачыненне да пратэстаў супраць путчу, яшчэ Віктар Карніенка і Юрый Варонежцаў, якія таксама былі дэпутатамі. Я тут арганізоўваў канферэнцыю свайго працоўнага калектыву, які асудзіў путч і выказаў нязгоду з ім. Вызначылі, што мы ніякіх загадаў ГКЧП выконваць не будзем. Таксама мы ўдзельнічалі ў вырабе і распаўсюдзе ўлётак з указам Ельцына і аб арганізацыі акцый пратэсту, распавёў «Радыё Рацыя» былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Аляксандр Дабравольскі.

Путч 19 жніўня стаў лёсавызначальным для Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках