18 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа паставіць у Беларусь менш нафты

2
Расея можа паставіць у Беларусь менш нафты

Дамовы Расея і Беларусі дапускаюць магчымасць пастаўкі нафты менш за 24 мільёны тон.

Пагадненне паміж Расеяй і Беларуссю дапускае магчымасць паставак расейскай нафты ў аб'ёме, меншым, чым 24 млн тон, указаных у Індыкатыўным балансе, паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак, паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з балансам Расея пастаўляе ў Беларусь 24 млн тон, з якіх 18 млн тон накіроўваецца на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі. Астатнія 6 млн тон Беларусь можа адпраўляць на экспарт у трэція краіны, не называючы гэта рээкспартам.

«У нас у Індыкатыўным балансе прапісана 24 млн тон. Гэта той аб'ём, які мае права атрымаць Беларусь. У рамках урэгуляваных узаемаадносін ёсць пэўныя магчымасці, у тым ліку пастаўляць нафту ў меншым аб'ёме, але пры гэтым гэтая доля магчымая да рэалізацыі нашымі беларускімі партнёрамі, і адпаведна, у агульным аб'ёме гэта будзе складаць не больш за 24 млн тон», - адзначыў міністр.

Новак таксама паведаміў, што Мінэнэрга прапрацоўвае варыянты, якія дазволяць зрабіць больш прывабнымі расейскія парты і чыгуначную інфраструктуру для транспартавання беларускіх нафтапрадуктаў.

«Мы такое даручэнне атрымалі, і цяпер пачалі дэталёва прапрацоўваць. Я думаю, што аналітыку мы збяром у найбліжэйшыя час і зможам прапанаваць варыянты», - адзначыў міністр.

Як паведамлялася, у 2016 годзе Расея скараціла пастаўкі ў Беларусь нафты да з 24 да 18,4 млн т праз рознагалоссі ў падыходах да вызначэння кошту газу. У другім квартале гэтага года рознагалоссі былі ўрэгуляваныя, а ў пратаколах перамоваў дзвюх дзяржаў было адзначана, што Расея будзе пастаўляць у Беларусь штогод па 24 млн тон.

Аднак у першым квартале РФ паставіла ў Беларусь 4 млн т, у другім квартале - 5 млн т, у трэцім квартале пастаўкі запланаваныя ў аб'ёме 4,5 млн тон. Зніжэнне паставак, напрыклад, тлумачыцца зніжэннем спажывання нафты ўнутры Беларусі, бо НПЗ краіны праходзяць этап мадэрнізацыі.

Акрамя таго, у сярэдзіне жніўня кіраўнік РЧ Алег Белазёраў далажыў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што беларускія НПЗ адмаўляюцца ад паслуг расейскіх чыгунак і партоў на карысць балтыйскай інфраструктуры, нягледзячы на зніжкі ў РФ, спасылаючыся на доўгатэрміновыя кантакты. Пуцін даручыў разабрацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках