19 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: коні зладзілі для сябе пацешную забаўку

2
Відэагіт: коні зладзілі для сябе пацешную забаўку

Відавочцы знялі на відэа баўку дзікіх коней.

У парку побач з мысам Тоі, размешчаным у прэфектуры Міядзакі на поўдні выспы Кюсю ў Японіі, відавочцы знялі на відэа табун дзікіх коней, якія стварылі для сябе незвычайную забаўку, піша segodnya.ua.

Жывёліны масава скочваліся на спінах па схіле ўтравелага ўзгорка, цешачыся дзеяй.

У забаўцы ўдзельнічалі чатыры дарослыя кані, за якімі назірала жарабя, што так і не адважылася далучыцца да бавення.

Магчыма, такім чынам жывёліны проста чухалі спіны або спрабавалі адагнаць надакучлівых мух, паведамляе Daily Mail.

Гэты гатунак коней належыць да рэдкага заводу місакі-ума, які жыве ў прэфектуры Міядзакі і налічвае толькі некалькі дзясяткаў галоў. Яны паходзяць ад баявых коней, якія прыкладна 300 гадоў таму былі адпушчаныя на волю і здзічэлі. Пасля другой сусветнай вайны гэты завод была прызнаны ў Японіі нацыянальным здабыткам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках