25 красавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя тэнісісты падтрымалі Вікторыю Азаранку ў барацьбе за сына

24
Вядомыя тэнісісты падтрымалі Вікторыю Азаранку ў барацьбе за сына
Вікторыя Азаранка

Прадстаўнікі тэніснага свету з розных краін адрасавалі словы падтрымкі беларусцы.

Тэнісісты з розных краін адрасавалі словы падтрымкі Вікторыі Азаранцы, якая вядзе судовую цяганіну з бацькам свайго дзіцяці за права апекі над сынам Леа. Некаторыя выказванні сабраныя ў фан-групе Азаранкі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

ФОТА: VK.COM/AZARENKA_VIKA

Гаэль Монфіс: «Віка, ты цудоўны чалавек і дзівосная мама, і я ўпэўнены, што вы абодва хутка прыйдзеце да пагаднення ў інтарэсах Леа»

Сяргей Стахоўскі: «Спадзяюся, што Віка згуляе на US Open сёлета... Не разумею, як хтосьці можа быць такі эгаістычны і эгацэнтрычны»

Кім Клійстэрс: «Думаю пра вас ❤»

Марыён Барталі: «Заставайся моцнай, Віка. Цалкам падтрымліваю тваю заяву».

Прадстаўнікі турніру US Open таксама знайшлі цёплыя словы для беларускі: «Твая тэнісная сям'я ва ўсім свеце шле табе любоў і падтрымку, Віка. Мы спадзяемся ўбачыць цябе на корце найбліжэйшым часам».

17 жніўня Вікторыя Азаранка выступіла з афіцыйнай заявай, у якой патлумачыла, чаму не зможа выступіць на US Open.

Але ў той жа час Вікторыя Азаранка спадзяецца, што найбліжэйшымі днямі яна здолее абладзіць супярэчнасці з бацькам Леа і дамовіцца аб тым, каб усе трое маглі падарожнічаць, а Вікторыя - спаборнічаць. І каб Леа была забяспечаная сталая прысутнасць абодвух ягоных бацькоў.

Нагадаем, што суддзя адмовіўся перадаваць справу аб апякунстве над сынам у Беларусь.

Раней паведамлялася, што адвакаты Азаранкі планавалі падачу пазоваў праз прычыненне матэрыяльнай шкоды: Вікторыя прапускае турнір у Цынцынаці, а калі прапусціць і US Open, то страты дасягнуць 10 мільёнаў даляраў.

Тыдзень таму ў сацсетках запусцілі акцыю ў падтрымку Азаранкі, якая судзіцца з бацькам ейнага дзіцяці Уільямам МакКегам.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках