25 красавiка 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мяшкоў: У нацыянальных турнірах і ў Лізе чэмпіёнаў выступяць дзве розныя берасцейскія каманды

Аляксандр Мяшкоў: У нацыянальных турнірах і ў Лізе чэмпіёнаў выступяць дзве розныя берасцейскія каманды
Аляксандр Мяшкоў
ФОТА: ГК БГК імя Мяшкова

У чэмпіянаце Беларусі ў гандболе не будзе таго БГК, які ведаюць у Еўропе.

Аляксандр Мяшкоў, старшыня апякунскай рады берасцейскага гандбольнага клуба імя Анатоля Мяшкова, у першы дзень старту ў Берасці «Кубка Белгазпрамбанка» правёў сустрэчу з журналістамі, падчас якой расказаў пра спецыфіку будучага сэзону, паведамляе «Прессбол».

- Мэты і задачы на сэзон не мяняюцца, нягледзячы на тое, што нам трэба будзе правесці ў ім блізу сямідзесяці афіцыйных матчаў. У нас зноў на парадку дня Ліга чэмпіёнаў, чэмпіянат і Кубак Беларусі, SEHA-Газпром-ліга. Усюды перад суполкай стаяць максімальныя задачы. Настрой аптымістычны. На хатнім турніры мы прэзэнтуем у гульні пачаткоўцаў, якіх ужо прэзэнтавалі публіцы дыстанцыйна.

Сачу за развіццём гандбола ў краіне і за рэакцыяй на наш будучы ўдзел у чэмпіянаце Беларусі на агульных правах. Чытаю пра радасць трэнераў клубаў з Гомеля і Гародні з нагоды таго, што іхняя публіка ўбачыць БГК. Вымушаны іх злёгку засмуціць. У нацыянальных турнірах і ў Лізе чэмпіёнаў выступяць дзве розныя берасцейскія каманды. У чэмпіянаце не будзе таго БГК, які ведаюць у Еўропе. І прычынай таму перш за ўсё надуманыя рэгламентныя абмежаванні.

У распараджэнні трэнерскага штаба 28 гандбалістаў плюс моладзь з БГК-2. Засталося пісьменна размеркаваць гэтыя сілы ва ўсіх турнірах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках