24 красавiка 2024, Серада, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абараніць вочы ад кампутара

2
Як абараніць вочы ад кампутара
ФОТА: DEKLOFENAK/DEPOSITPHOTOS

Гэтыя парады дапамогуць абараніць вочы і захаваць зрок.

У XXI стагоддзі, калі ўсе дзень і ноч глядзяць у экраны кампутараў, таблетаў і смартфонаў, усё больш людзей мае кампутарны глядзельны сіндром.

Так спецыялісты называюць моцнае напружанне вачэй, якое ўзнікае пасля працяглай працы за кампутарам.

Як піша edinstvennaya.ua, сімптомы кампутарнага глядзельнага сіндрому - хуткая стамляльнасць вачэй, недакладны зрок, сухасць вачэй, болі ў шыі і спіне, а таксама галаўныя болі. Каб абараніць вочы ад негатыўнага ўплыву кампутараў, пільнуйся некалькіх немудрагелістых парад. Яны дапамогуць табе абараніць вочы і захаваць зрок.

Міргай

Як паказваюць даследаванні, калі мы засяроджана працуем за кампутарам, то міргаем на 66% радзей, чым зазвычай. Недастатковае ўвільгатненне вачэй выклікае сухасць і сверб. Усталёўвайце таймер, які будзе нагадваць вам пра патрэбу паміргаць. Таксама супрацоўнікам, якія ўсё свой час праводзяць за экранам, варта набыць вочныя кроплі.

Павялічыць памер шрыфту на экране

Памяняй налады манітора так, каб памер шрыфту быў аптымальны для тваіх вачэй і не выклікаў дыскамфорту пры чытанні. Старайся чытаць чорны тэкст на белым фоне, а не наадварот. Таксама ты можаш выкарыстаць адмысловыя кампутарныя акуляры, якія злёгку павялічваюць шрыфт і паляпшаюць перадачу колераў ды выяўнасць відарысу.

Не забывай аб правіле 20-20-20

Медыкі з клінікі Маё рэкамендуюць кожныя 20 хвілін рабіць 20-сэкундны перапынак у працы і адводзіць позірк у бок аб'екта, які знаходзіцца на адлегласці 20 мэтраў. Падчас перапынку можна ўстаць і парухацца. Гэта дапаможа табе аднавіць цыркуляцыю крыві і прывесці ў тонус цягліцы.

Сачы за асвятленнем

Калі натуральнае дзённае святло або асвятленне са столі зырчэйшае за экран кампутара, вочы пачынаюць напружвацца і мацней канцэнтравацца на выяве. Сачы за тым, каб экран быў зырчэйшы, чым асвятленне ў канторы або дома. Акрамя таго, важна сачыць за тым, каб на экране не з'яўляліся блікі. Для гэтага ўсталюй антыблікавае пакрыццё экрана або надзявай танаваныя акуляры.

Аптымізуй працоўную прастору

Сядай за працоўны стол так, каб экран кампутара знаходзіўся ад цябе на адлегласці выцягнутай рукі. Экспэрты Амэрыканскай акадэміі афтальмалогіі рэкамендуюць усталяваць манітор так, каб цэнтр экрана размяшчаўся на 10-20 см ніжэй за ўзровень вачэй. Гэта прадухіліць узнікненне сухасці і свербу вачэй, а таксама дасць магчымасць спакойна трымаць шыю і спіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках