20 красавiка 2024, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg распавёў пра сяброўства пары Абрамовічаў з дачкой Трампа

1
Bloomberg распавёў пра сяброўства пары Абрамовічаў з дачкой Трампа
Іванка Трамп (злева) і Дар'я Жукава

Дачка прэзідэнта ЗША сябравала з жонкай Рамана Абрамовіча Дар'яй Жукавай, а сам мільярдэр не раз сустракаўся з Джарэдам Кушняром.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы, дачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп і ейны муж Джарэд Кушнер пасля перамогі Дональда Трампа на выбарах зазначылі, што тры ці чатыры разы сустракаліся з Раманам Абрамовічам і ягонай жонкай Дар'яй Жукавай на розных свецкіх вечарынах.

Bloomberg адзначае, што ў 2014 годзе пара Кушняроў на запрашэнні Жукавай чатыры дні прабавіла ў Маскве. Разам яны былі на вячэры, арганізаванай для збору грошай на карысць Габрэйскага музея і цэнтра талерантнасці ў расейскай сталіцы. Акрамя гэтага Кушнер, які цяпер з'яўляецца дарадцам прэзідэнта ЗША, інвеставаў у арт-бізнэс Жукавай, піша РБК.

Таксама, як адзначае Bloomberg, Іванка Трамп, Кушнер, ягоны брат Джошуа і Жукава разам хадзілі на футбольны матч «Чэлсі» - «Мілан» у штаце Нью-Джэрсі. Таксама Трамп і Жукава разам наведвалі матчы Адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе.

Як распавяла крыніца агенцтва, сам Абрамовіч ніколі не гутарыў з Кушняром сам-насам. Няма ніякіх звестак, што сямейныя сувязі нейкім чынам маглі прычыніцца да ўмяшання Расеі ў амэрыканскія выбары. «Гісторыя іхніх стасункаў - нармальная гісторыя для сучаснага свету багатыроў, дзе грошы, улада, мастацтва і філантропія мяшаюцца не залежна ад дзяржаўных меж», - піша аўтар Bloomberg.

Агенцтва зазначае, што Іванка Трамп у сваім Instagram дзякавала Жукавай за «чатыры незабыўныя дні ў Расеі». У сваю чаргу прадстаўнік Абрамовіча заявіў, што мільярдэр з тых часоў ні разу не кантактаваў з Кушняром.

Thank you @mamasinthebuilding for an unforgettable four days in Russia! 💃💃💃

Публикация от Ivanka Trump (@ivankatrump)

Паводле звестак Bloomberg, Дар'ю Жукаву з Іванкай Трамп пазнаёміла ў 2010 годзе Вэндзі Дэнг - былая жонка Рупэрта Мэрдака. А сама Жукава разам з Дэнг укладвала грошы ў арт-праект Artsy, у які ўкладваў грошы Джошуа Кушнер, вядомы як інвестар у розныя праекты.

7 жніўня Абрамовіч і Жукава абвясцілі аб пастанове разысціся пасля дзесяці гадоў супольнага жыцця.

Экспэрты Forbes ацэньваюць багацце Абрамовіча на $ 9,2 млрд, ён займае 139-е месца ў рэйтынгу самых багатых людзей свету і 12-е месца ў спісе найбагацейшых людзей Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках